Жакавіца ж. Пра малое, рухавае, настырлівае дзіця. Забяры ты гэту жакавіцу, ні дае ніного рабіць. Свіслач. Жалества мн. Непатрэбныя жалезныя рэчы, жалезны лом, жалеззе. Жалества гэтаго ў нас усюды валяяцца, тулькі збірай. Зарубічы. Жа'ліць незак. Джаліць, кусаць. Як п'яны, да пчол лепш ні лесь, бо будуць жаліць. Грынёўка. Жала (жало). Джала. Пальцамі жало ні даставай, трэбо збоку чым паткалупіць. Грынёўка. Жалопкаць незак. Прагна піць. Што ты жалопкаяш халодну воду, зноў горло заложыць. Малая Альшанка. Жалязка (жаляско) н. Прас. Гэто жаляско ў Індоры купіла, яму больш як сорак рок. Кунцаўшчына. Жалязнщь незак. Наводзіць глянец на паверхні бетона, пакрываючы яго слоем цэменту. Мікалай хадзіў да вайсковых жалязніць ходнікі, грошы добрыя браў. Баброўнікі. ' Жандаровы прым. Светла-чырвоны. Бабы некалі насілі рознаго коляру андараке, былі андараке рабыя, зялёныя, жандаровыя. Сухая Даліна. ЖанГла (жаніло) м. непахв. Жаніх. Жаніло стары, ніяк ні падбярэ сабе дзеўкі, ні ажэніцца. Пагараны. Жаніло паехаў па мыло (прымаўка). Свіслач. Жарант м. Сведка. Грошы табе ніхто так ні дасць, давай жаранта, тады пазычу. Зарубічы. Жар5бна прым. Жарэбная. Кабыла жаробна, боязно ў такую слізгавіцу ў дарогу выягджаць, каб ні ўпала. Саломенка. Жатка ж. Жняярка. У нашым сяле тулькі ў аднаго чалавека быхіа жатка. Кунцаўшчына. Жаўтёчка ж. Жаўтуха (хвароба печані). Даўней, маці казала, ад жаўтачкі лячыліса самы, пілі неко зелье. Лаша. Жвацяня н., памянш.-ласк.. Жывот. Дзіця зусім схудло, тулькі жвацяня адно наставіласо. Кавалічы. ЖвГнда ж. Нудны, надакучлівы чалавек; ныцік. Жвінда нека, yce жвіндзіць i жвіндзіць адно i тое, надаело слухаць. Віцькі. Жвіндзе'ць незак. Дакучаць нуднымі размовамі, ныць. Кінь жвіндзець, ты ўжо нутро мне пераеў. Гарны. Жвірбуня ж. Месца, дзе бяруць жвір. Да Журневічавай жвіроўні ехалі жвір браць. Квасоўка. Жвірчак м. Зямля, у якой пераважае жвір. У нас кепска зямля была, як гарэш, та плуг аж звініць па жвірчаку. Кавалічы. Жвот м. Жывот. Як жвот забаліць, та першо лякарство было бабок, нап'есса - i перастаня. Свіслач
Дадатковыя словы
жар<5бна, жвірбўня, напесса, пяны
6 👁