Гэдулькі прысл. Столькі, гэтулькі. Гэдулькі чалавек усялякай бяды пяражыў, адкуль будзя тое здороўе. Сцяцкі.
Гэдулько прысл. Столькі, гэтулькі. Мы з ім гэдулько біліса, каб ён чалавекам стаў, і ўсё прапало. Свіслач.
Гэйдалка (і гэйдаўка) ж. Гушалка, арэлі. Гэйдалку пачапілі на вярбе і гойдаямсо, пакуль ні надаесць. Сапоцкін. У нас гэйдаўка была, збярэмса і давай гэйдацца, пакуль хто ні зваліцца. Гібулічы.
Гэмка ж. Гатунак бульбы, жаўтаватага колеру. Мы пры паляках усё гэмку садзілі, ціпер німа ўжэ, звяласа. Каханова.
Гэркаць незак. Груба адказваць; пакрыкваць, гаркаць. Прывык гэркаць на кожнаго, і гэркая, ні глядзіць, ці то стары, ці малы. Лужкі.
Гэрц (і гэрш) м. Задзіра, забіяка. Гэрц быў, пакуль галавы ні скруціў, рады ад яго ні было. Кульбакі. Гэ, у Сабалянах ён цэлы гэрш, без яго ні вяселе, ні забавані абыдзяцца. Рыбніца.
Гэршкі: Браць на гэршкі – садзіць дзіця на шыю ці на плечы і насіць. Мой тато любіў браць на гэршкі, як малы быў. Рагачы.
Гэстка ж. Карункі. Даўней шляхцянкі шылі сукенкі з гэсткамі, ціпер гатовыя купляюць. Занявічы.
Гэтарашні прым. Сёлетні. Гэтарашні бычок горшы, але гадаваць будзямо. Ферма.
Гэттака прысл. Тут. Гэттака і паўгактара балота ні будзя, а ты кажаш, гактар. Карозічы.
Д
Дабранац выкл. Пажаданне спакойнай ночы, дабранач. Дабранац вам! Я ўжэ пайду дахаты, позно. Ланявічы.
Даенка ж. Дайніца, даёнка. У нас рабілі дзешкі, каткі, даёнкі, вазілі прадаваць да Індоры. Бандары.
Дажджавік м. Дажджавы чарвяк. Нікаторыя людзі кажуць, што дажджавік падая з дажджом на землю з неба. Пышкі. На дажджавік рыба добро бярэцца. Забагонікі.
Дальбо выкл. Дальбог. Дальбо, гэта праўда была, каб я так жыла. Дарашэвічы.
Далягаць незак. Непакоіць, турбаваць, трывожыць. Каму ні баліць, таму і ні далягая (прыказка). Белева. Нешто далягая дзіцяці, плача, ні спіць, а што, ні ведаю. Карозічы.
Даражыня ж. Дарагавізна, дарагоўля. Там такая даражыня, што з нашымі грашыма ні паступіцца. Пракопавічы.
Даталопкацца зак. экспр. Сцяміць, скеміць, зразумець. У цямнаце ні ведаў, дзе я, а потым ледво даталопкаўсо, у якім месцы. Свіслач.
Датыкач м. Прылада для завяршэння ткання ў выглядзе куска палатна з двума пруткамі. Датыкач прывязвалі да асновы і даты-
75 👁