Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
накрывалі гункай, каб ні прастыў, вады халоднай ні давалі. Дарашэв]чы. Гунцвот м. устар. экспр. Нягоднік, паганец. Гунцвот гэты i зноў нешто натварыў, недзя ўлез. Загорцы. Гур м. Баваўняныя ніці, якія куплялі пры панскай Польшчы у крамах. Я сама купляла гур у Індоры, ткала мужыку i дзецям на каптаже. Грыўкі. Гурай м. Гермафрадыт. Гурай, мусі, ні курыца, ні пятух, ні спявая i ні нясецца, чорт яго ведая, што купіла. Ходзіць, кажа, як гурай, ні мушчына, ні баба. Рацічы. Гургале мн., гургаль адз. м. Лёд, намёрзлы на шыбах. Праз вакно нічого ні відаць, гургале намерзлі. Парэчча. Гурок м. Агурок. Некалі гурке тулькі для сібе садзілі, ціпер садзяць на продаж, машыны за гурке купдлюць. Рагачы. Гуристасць (i гурысціна) ж. Выпуклая верхняя частка.ступні нагі, пад'ём. У міне гурыстасць ні велька, чаравікі кожныя падыдуць. Свіслач. Дзе тут чаравікі ёй падбярэш, такая гурысціна ў дзеўкі. Клачкі. Гуристы прым. Высокі ў пад'ёме. У міне ногі гурыстыя, ботаў ні магу падабраць. Балічы. Гусьтаўка ж. Гушкалка, арэлі. У нас гусьтаўка была, дзет ашчэ зрабіў, мы ўсе гусьталіса. Сапоцкін. Гусячы прым. Гусіны. Гусячы пух лепшы ат курынаго, каштоўнейшы. Кунцаўшчына. Гусячы зносак - меншае, чым звычайна, яйцо. Ля, гусячы зносак, гусь рабая знясла. Рагачьі. Той вялігдзень у яго быў гусячы зносак, усе яйца павыбіваў. Клінчане. Гутняк м. Гутнік. У гутнякоў цяшкая праца была, яны ўсё больш на лёхкія хварэлі. Гродна. Гуцм. Гультай. Гуца выгадавала на сваю галаву, a ціпер мэнчуса з ім. Галавачы. Гушальніца ж. Гушалка, арэлі. Ён, кажуць, ашчэ малым упаў з гушальніцы, ногу вывіхнуў. Зарубічы. Гушацца незак. Гушкацца. Наш Толік баяўсо гушацца, галава кружыласа. Навасёлкі. Гу-ша-ша! выкл. Вокліч старэйшых, калі гушкалі малое дзіця ў калысцы. Гу-ша-ша! малога Коліка. Гругляны. Гул'я (i гыля) выкл. Пазыўныя да гусей. Гуля, гыля, шэры гусі. Гыля, гыля ў лебяду. Павязалі галованьку - дый да дому ні прыду (з нар. песні). Карозічы. Гудак прысл. Так, гэтак. Гэдак ні добро рабіць, брытко, людзі смяяцца будуць. Хамякі. Гэіцак веля - столькі многа. Гэдак веля ваша карова малака дае, a кажаця, што перадойка. Ланявічы. Гэ'дакі займ. Такі, гэтакі. Гэдакі чалавек, браце, ні прападзе, будзя жыць, у яго ўсё будзя. Свіслач
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

г^дак, гурйстасць, гурйсты, гў-ша-ша, гўл'я, гўсьтаўка, гўцм, гўшацца, падём, падёме
13 👁
 ◀  / 246  ▶