Грыво н. Грыва на спіне ў каня. Як сядаяш на каня, адной-рукой трымаясса за грыво, каб ні ўпасці. Круглікі. Грыка (i грэччына) ж. Грэнка. Грыка як цвіце, та пчолы над ёй аж звіняць. Сапоцкін. Грик-выточка ж. Мядзведка (насякомае). Грык-выточка ў ямінах складае ікру, з яе выходзяць малыя грыкі. Крыўляны. Грэйзаць незак. Няўмела пісаць, крэмзаць. Навучыўсо трошкі грэйзаць i грзизая, фам'лю сваю напіша. Свіслач. Грэмзаць незак. Тое, што грэйзаць. Хлопяц ні піша, а грэмзая, німа на што глядзець, ніяк навучыць ні магу. Карозічы. Грэмзы мн. экспр. Пальцы. Ты дзе гэта свае грэмзы садзіш, спярша памыць трэбо, а тады садзіць. Кунцаўшчына. Гріта ж. Крэйда. Грэты німа, трэба было б хату пабяліць. Стральуы. , Грубіца ж. 1. Мера даўжыні кужалю ад сцяны да сцяны хаты, губка. У адной аснове дзесяць губіц кужалю, цэлы свойчык. Сіўкава. 2. Старая мера палЭтна. У адной губіцы лічыласо шэсць аршын кужалю. Жылічы. Губяняткі мн. ласк. Губы. Ты што гэта губяняткі наставіў, мусі амаць хочаш? Свіслач. Гугаль м. Тушаная бульба з бручкай, морквай на гусіным тлушчы. Помню, як жыдэ гугаль у медных каструлях у печках тушылі, дастануць, тулькі пара iдзе, жоўты такі. Пракопавічы. Гуда м, Мянушка беларусаў, якія жывуць у аколіцах Друскенікі Парэчча. Як на мужчыну літовец кажа: „Вун гуда пашоў". Парэчча., Гудас м. Мянушка беларусаў, якія жывуць у аколіцах Прывалак Гожскага сельсавета. Літоўцы на нас кажуць гудас, а мы іх празываем клюмпікі, бо яны ў клюмпах ходзяць. Прывалка. Гудаска ж. Мянушка беларускі сярод літоўцаў. Гудаска з Парэча прышла да нас замуж. Казіміроўка. Гукаць незак. Пра перыяд палавой актыўнасці ў свінні. Свіня, мусі, гукаць будзя, ні есць, усё перавярнула, тулькі гукая. Свіслач. Гула (i гумба) ж. Вузел з закручаных валасоў у жанчыны. Некалі дзяўчаты косы запляталі, закручвал| ў гулы, у каго косы велькія, та i гула велька. Стрэльчыкі. Даўней дзяўке косы закручвалі ў гум,бы, гэто ціпер апстрыжаныя ходзяць. Стрэльчыкі. Гультаіска (гультаіско). Гультаіна. Падло, гэты гультаіско, людзі робяць, a ён возьмя вудачку i рыбу ловіць. Балічы. Гумза ж. 1. Вузел, скрутак, пакунак. Здаецца, i бедны чалавек, а як выцягнуў з-за пазухі гумзу грошай, та аж yce ахнулі. Балічы. 2. Нарасць на дрэве. Думаў грыб расце на бярозі, a зноў нека гумз£. Зарубічы. Гунка ж. Зрэбная посцілка, пакрывала, гунька. Як конь спацея
Дадатковыя словы
г^галь, г^нка, грзйзая, грйк-выточка, гўдас, гўла, гўмза, фамлю
8 👁