Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
цыбулю, маці вешала. Каханова. Гразіна ж. Гразкае, багністае балота. У нас была такая гразіна, што праз яе ніхто ні праходзіў, дзікія качкі тулькі вадзіліса, крычалі. Табала. Грайзэга ж. Круглая піла з вялікімі зубамі для падоўжанай i паплрочнай распілоўкі. У яго была грайзэга з добрай сталі, файно рэзала. Дзекалавічы. Грамабой м. Пра высакарослую, грузную жанчыну. Гэта баба грамабой; яе нават мужчыны баяцца, ні тулькі бабы. Свіслач. Грамзоліць незак. ПІсаць дрэнным почыркам, няўмела, крамзоліць. Што ты грамзоліш, тут ты такі пісака, што ні разбярэ i сабака. Літвінкі. Грандзіць незак. Скандаліць, буяніць. Што вы тут грандзіця, зарас.участковаго паклічу. Квасоўка. Гранды мн. Сані з шырокімі, раскладзістымі драбінамі, у якіх перавозілі цяжар. На грандах больш вазілі сено. У грандах чі вывярнясса, яны так зробляны. Круглікі. Граса (i граска) ж. Матыка. Як граса гостра, та палоць добро, усё зелье перасякая. Кунцаўшчына. Граску трэбо гастрыць, зусім ступіласа. Стральцы. Грасаваць незак. 1. Матычыць, рыхліць глебу матыкай. Учора ездзілі грасаваць бураке, чысто папрыставалі. Свіслач. 2. Таптаць, нішчыць. Коні жыто грасуюць, a ён ні бачыць, сядзіць сабе. Лугавая. Граты мн. Хлам. Выкідай ты з хаты гэтыя граты, яны німодныя. Гродна., Графіроўка ж. Гафрыраваная жаночая спадніца. I ў міне была графіроўка зялёна i сіня. Як вышла замуш, та па будні хадзіла ў графіроўцы. Жылічы. Грдфка ж. Англійская шпілька, аграфка. Графкі некалі бабы куплялі ўуганучнікаў, іх много ездзіло па сёлах. Кунцаўшчына. Грацкоўе н. Салома грэчкі. Грацкоўе каровам давалі, з грацкоўем нават сечку рэзалі, як канюшыны ні было. Гібулічы. Г руда ж. Хвароба ног у коней. Г руда на капыце ў каня, кульгая. Рацічы., Грудзіла н. Цуглі. Дай каню грудзіло ў зубы, каб ні панёс, машыны п.алохаяцца, халернік. Брузгі. Грузіна'ж. Гразкае балоцістае месЦа. Грузіна страшэнная, каровы завальваліса, вяроўкамі мужчыны даставалі. Верцялішкі. Грузліца ж. Туберкулёз, сухоты. На грузліцу як хто хварэў раней, рады ні было, так i паміраў. Рагачы. Грумада ж. Трупа людзей, натоўп, грамада. У нас была цэлая грумада людзей: пяць братоў i пяць сёстраў было. Эйсманты. У іх велька грумада людзей, есці ні мелі чаго, нішчымніца страшна была. Эйсманты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грамзбліць, грузінаж, ў^ганучнікаў
9 👁
 ◀  / 246  ▶