Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Гэдулькі прысл. Столькі, гэтулькі. Гэдулькі чалавек усялякай бяды пяражыў, адкуль будзя тое здороўе. Сцяцкі. Гэдулько прысл. Столькі, гэтулькі. Мы з ім гэдулько біліса, каб ён чалавекам стаў, i ўсё прапало. Свіслач. Гэйдалка (i гэйдаўка)ж. Гушалка, арэлі. Гэйдалку пачапілі на вярбе i гойдаямсо, пакуль ні надаесць. Сапоцкін. У нас гэйдаўка была, збярэмса i давай гэйдацца, пакуль хто ні зваліцца. Гібулічы. Г эмка ж. Гатунак бульбы, жаўтаватага колеру. Мы пры паляках усё гэмку садзілі, ціпер німа ўжэ, звяласа. Каханова. Гэркаць незак. Груба адказваць; пакрыкваць, гаркаць. Прывык гэркаць на кожнаго, i гэркая, ні глядзіць, ці то стары, ці малы. Лужкі. Гэрц (i гэрш) м. Задзіра, забіяка. Гэрцбыў, пакуль галавы ні скруціў, рады ад яго ні было. Кульбакі. Гэ, у Сабалянах ён цэлы гэрш, без яго ні вяселе, ні забавані абыдзяцца. Рыбніца. Гэршкі: Браць на гэршкі - садзіць дзіцл на шыю ці на плечы i насіць. Мой тато любіў браць на гэршкі, як малы быў. Рагачы. Гэстка ж. Карункі. Даўней шляхцянкі шылі сукенкі з гэсткамі, ціпер гатовыя купляюць. Занявічы. Гэтарашні прым. Сёлетні. Гэтарашні бычок горшы, але гадаваць будзямо. Ферма. Гэттака прысл. Тут. Гэттака i паўгактара балота ні будзя, а ты кажаш, гактар. Карозічы. Д Дабранац выкл. Пажаданне спакойнай ночы, дабранач. Дабранац вам! Я ўжэ пайду дахаты, позно. Ланявічы. Даінка ж. Дайніца, даёнка. У нас рабілі дзешкі, каткі, даёнкі, вазілі прададаць да Індоры. Бандары. Дажджавік м. Дажджавы чарвяк. Нікаторыя людзі кажуць, што дажджавік падая з дажджом на землю з неба. Пышкі. На дажджавік рыба добро бярэцца. Забагонікі. ДальосГ выкл. Дальбог. Дальбо, гэта праўда была, каб я так жыла. Дарашэвічы. Далягіць незак. Непакоіць, турбаваць, трывожыць. Каму ні баліць, таму i ні далягая (прыказка). Белева. Нешто далягая дзіцяці, плача, ні спудь, а што, ні ведаю. Карозічы. Даражыня ж. Дарагавізна, дарагоўля. Там такая даражыня, што з нашыміўграшыма ні паступіцца. Пракопавічы. Даталопкацца зак. экс'пр. Сцяміць, скеміць, зразумець. У цямнаце ні ведаў, дзе-я, a потым ледво даталопкаўсо, у якім месцы. Свіслач. Датыкач м. Прылада для завяршэння ткання ў выглядзе куска палатна з двума пруткамі. Датыка'ч прывязвалі да асновы i даты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дальбсг, нашымі^грашыма, экспр
7 👁
 ◀  / 246  ▶