калі, каб канцэ асновы карацейшыя былі. Кругляны. Даўбак м. лаянк. Тупы, някемлівы налавек, даўбешка. Даўбак некі, вучыцца ніяк ні хоча, тулькі бегая цэлы дзень, як дурны. Лікоўка., Даўоніца (i даўбяніца) ж. Ступа, даўбёнка. У даўоніцу насыпляш ячменю, папарыш кіпятком i таўкачом даўбеш, пакуль ні абаб'еш, і\аб была куця. Путрышкі. Даўбяніца ж. 1. Ступа. У нас на гарэ i ціпер даўбяніца ляжыць, нікому ніпатрэбная, валяяцца. Путрышкі. 2. Карыта з накрыўкай, выдаўоленае з дрэва для захоўвання сала i мяса. Даўбяніца такая до(ўгая, накрываласа вечкам, зьверху звужана. Пышкі. Даўвод (даўвот) м. Адведкі маладых (праз тыдзень пасля вяселля) да бацькоў жонкі. На даўвод паехалі, да бацькоў маладой, у хаці іх німа. Рацічы. Даўгавя'з (даўгавяс) м. Высокі i худы, даўгавязы чалавек. Даўгавяс велькі пад небо, а дурны, як трэбо. Кунцаўшчына. Даўжыр м. Даўжыня. Такі даўжыр, як гляндш, канца ні відаць. Свіслач. ' Дахватовы прым. Хваравіты, схільны да захворванняў. Конь некі дахватовы, вады халоднай як нап'ецца, так і.зноў залазуя. Вялікая Жорнаўка. Даходаваць зак. Зжыць ca свету, давесці да смерці. Відаць, старого хоча даходаваць, а хату прадаць. Гродна. Дацца зак. Змарнець, схуднець. За зіму чалавек зусім даўсо, ні пазнаць. Луцкаўляны. Дачка ж. Горшы гатунак фабрычнага белага палатна. Дачка ідзе на простыні, цяпер дачкі німа, каб была, бралі п. Гайкі. Дворны прым. Прыслуга пры панскім двары, парабак, дваровы. 3 дворным пан што хацеў мог зрабіць, мог зімой выгнаць з двара. Пальніца. Двузімак м. Жарабя, якое перазімавала дзве зімы. Двузімак, у воз ашчэ(ні запрагалі, малады. Рудавіцы. Двухвостка ж. Палёвы прус (невялікае насякомае з дзвюма вострымі выпусткамі на канцы, якімі шчыпае). Паяўляецца пад падвешанымі на плоце анучкамі. Як падымяш ганучу, так двухвостка i загіжыць, забегая, бо яна свету баіцца. Свіслач. Джвэнгнуцца зак. Моцна ўдарыцца, стукнуцца. Цемнавато было, ішоў та як джвэнгнуўсо галавой аб вушак, аж іскры пасыпаліса.(Карозічы. Джгаць незак. Біць, сячы. Як пачаў джгаць каня пугай, та аш шкадастало, a ён наравісты, ані з месца. Бакуны. Джыгаўка. ж. Баля.чка. Нека джыгаўка па шчацэ выскачыла, i сам ні ведаю, ат чаго. Адэльск. Джынгол м. Кутас. У нас аднаго празывалі джынгол, бо ён насіў ашчэ кавалерам пояс з джынгаламі. Кунцаўшчына
Дадатковыя словы
абабеш, выдаўбленае, даўбніца, даўбніцу, джынгбл, напецца
5 👁