Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Глінаваты прым. Гліністы. У адным палетку глінаваты кавалак зямлі бру, на ім сеялі сачэўку; добро расла. Сухары. Гліняк м. Пліняны гаршкок. Як чыгуноў ні было, варылі ў гліняках. Парэчча. Г лотка ж. Куставая расліна з ядомымі ярка-чырвонымі, жоўтымі пладамі; глог. У рові глотка расла, мы ўсе яе рвалі i елі, але нісмашна была, нека прэсна. Кунцаўшчына. Глубацца незак. Калупацца. Дзіця сядзіць сабе ў куточку i нешто глубаяцца. Круглікі. „ Глухандзя ж. i м. Глухі чалэвек. Глухандзя, ты яму гавары адно, а ён табе другое пляце. Круглікі. Глушок м. Toe, што глухандзя. У нас каваль быў - глушак, добро ні чуў, глушаком называлі. Сухая Даліна. Глушак некі, яму кажы. ні кажы, усёроўно па-свойму зробіць. Літвінкі. Глымнуць зак. Глэмнуць. Карову, як жанеш каля жыта, так i стараяцца хоць раз глымнуць зубамі. Свіслач. Гляўш м. Слабы конь. Конь гляуш, ім i за суткі да Гродна ні даедзяш, рукі адбярэ паганяючы. Цыдовічы. Гніты мн. Сцёгны. Я табе, гіцлю, гнаты паперабіваю, будзяш знаць, як чужое браць. Баброўнікі. Гна/(рка ж. Шырокая дошка (іх дзве), якая застаўляецца ў возе, калі вывозяць на псле гной. Гнайркі падымяш i кладзеш гной вышэ,й ручок, ледво конь зварухне з месца. Кунцаўшчына. Гніба ж. Клюшня. Рек сваімі гнібамі можа нават паляц адшчыпнуць.,Сапоцкін. Гнілкі мн. ж. Гнілыя грушы. У дзеда Ясюка заўсёды на гарэ ляжалі гнілкі, дастаня i нас частуя. Кунцаўшчына. Гнэмбіць незак. Мучыць, катаваць, здзеквацца. Кат некі ні чалэвек, дзяцей сваіх гнэмбіў, дзеўчына калекай засталаса. Круглікі. Гбоздзі мн. экспр. Агрубелыя пальцы. Ты дзе гэта садзіш свае німытыя гобздзі, адыдзі. Кунцаўшчына. Гобруцьж. Аброць, вуздэчка. Жарабяці німа, а на яго гобруць шыюць. Бакуны. Гойна прысл. Багата, заможна. Яны гойна жылі, усяго было ў дастатку. Кунцаўшчына. Голень ж. Галёнка (частка нагі ад калена да ступні). Жнучы чысто голені паапорвала пожняй, прышчаць. Пракопавічы. Гбляк м. Расол з-пад селядцсу. Некалі бульбу ў голяк макалі, елі, a ціпер c скваркамі ні хочуць. Стральцы. Голяндра ж. Каляндрг. Голяндраў нас у гародзі расце, да мяса добра, пахня на ўсю хату. Калбасіна. Гбм.іла (гоміло) н. Дзіцячая гульня з лучынкамі. Малымі мы ўсё ў гомілс гуляяі, наробім з лучынак такіх рамак, ходзім i спяваям.: Гоміло, гоміло, упала баба з коміна, а дзед c печы - пабіў i
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

агрўбелыя, брў, гббздзі, глушбк, гнаі, селядцсў
8 👁
 ◀  / 246  ▶