Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Геліцца незак. Прыкідвацца хворым, ленавацца. Геліцца, бо рабіць ні хоча. Каўняны, Гельд (гельт) м. іран. Грошы.Купіў бы.каня, ды гельд німа (прыказка). Пракопавічы. Гемз (гемс) м. Вышэйшы гатунак шавецкай скуры. Гемз дарагі быў, мне заказвалі гемзавыя туфлі, a Любі - хромавыя. Свіслач. Гзымс м. Выступ над прыпечкам у хлебнай печы. Газоўку маці паставіць на гзымс, лямпы ні запальвала, i робіць што трэба. Кунцаўшчына. Гівалт выкл. Гвалт. Гівалт, людковя, ратуйця, б'юць жулікі. індура Гіжаць незак. Рухацца безупынку, круціцца. Рыба ў завадзі аж гіжыць, ходзіць. Сіўкава. Чэрві на дзераве аж гіжаць, выкручваюцца на слонцы. Батароўка. Гіжушчы дзеепрым. Рухавы, жывы. Мужык у Гэлі маленькі некі, гіжушчы, усё недзя бяжыць, нешто робіць. Рудавіцы. Гілазаваць незак. Уцякаць ад укусаў аваднёў, гізаваць. А потымукаровы, пачалі гілазаваць, гілёз напаў. Рацічы. Гілез (гілёс) м. Авадзень. Плёс страшно пячэ ў палудзянь, кароў ні ўтрымаяш, уцякаюць дахаты. Рацічы. Гілізаваць (i гіляваць) незак. Уцякаць ад укусаў аваднёў. Каровы гілізуюць, у воду лезуць. Рацічы. Каровы гілююць, гілі сякуўь, рады німа. Стральцы. Гіль м. Авадзень. Гіль напаў на каровы, у кустэ хаваюцца. Стральцы. Пмка ж. Гатунак бульбы (жаўтаватага колеру). Тімка добра была, жоўта, рассыпіста. Дзекалавічы. Гіргатаць незак. Гаварыць на незразумелай мове, гергетаць. Нямчурыско нешто пачаў гіргатаць, а я кажу: „Пане, я нікс партызан!,Нікс! Літвінкі. Пхар м.: рабіць на гіхар - рабіць абы-як, як папала. Зараз, брат, усё робіцца на rixap, абы хутчэй, абы больш. Батароўка. Гіццаль м. 1. Скуралуп, скурадзёр. Сабакі, як учуюць, што гіцЦаль паявіўса, та ўсе ўцякаюць, як могуць. Гродна. 2. лаянк. Нягоднік, мучыцель, гіцаль. Пры. немцах гэты гіццаль людзей прадаваў, j ціпер жыве. Пагараны. Гладамор м. экспр. Пражэрлівы, ненасытны чалавек. Гладамор некі, сам худы, а прэ ні ў свае духе, дзе гэто ўсё дзеняцца. Прывалка. Гламануць зак. Хапануць, глэмнуць. Як галодным канём гарэш, та той толькі стараяцца гламануць зубамі траву ці які асот. Кунцаўшчына. ' Гламызнуць зак. Тое, што i гламануць. У кавалэрыі, як служыў, та ўсялякія коні былі, другі так i стараяцца гламызнуць цібе зубамі за плечы або за руку. Рудавіцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, гладамбр, гламанўць, гламызнўць, гіжўшчы, потым^каровы, сяку^ь
6 👁
 ◀  / 246  ▶