Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Гарцоўка ж. Невялікая бочачка на 3 літры. Піво вазілі на дзеды па вёсках, бацько возьмя гарцоўку, i нам даволі было. Казіміроўка. Гаршчэчнік м. Ганчар. Некі чалавек пераехаў ў Азёры, хату купіў, мусі, гаршке ляпіў, та яго гаршчэчнікам i празвалі. Азёры.' Гасаць незак. Бегаць, гайсаць (пра жывёл). Сабака гасае па жыці, мус.і, зайца вынюхаў. Квасоўка. Гастрыць незак. Вастрыць, Трэбо гастрыць, а то сталі клочыць. Баранава. Гасціз н. Восці. Раней ніхто ні забараняў біць рыбу, возьмяш гасцё i пашоў на рэчку. Лаша. 2. Асцюкі. Як малоціш босым, та гасця паналазіць у клешні, аш казыча. Кунцаўшчына. ГаўнАк м. 1. Памёт жывёлы. Гною, мусі, на гарод ні мае, што гаўняка збірае. Карозічы. 2. Перан. Падлетак, які не выклікае павагі сваімі паводзінамі. Гаўняк некі, i ён сюды лезя. Лойкі. Гаўся'ніска (i гаўсянішча) н. Аўсянішча (поле, дзе рос авёс). Гаўсяніско згараў, мо лубіну трошкі пасею. Рагачы. Па Гаўсянішчы канюшына пашла, пакрыла, касіць можно. Лаша. Гаўчарнік м. Аўчарня, авечы хлеў. Ваўке, бывае, i ў гаўчарнік улезуць, паткапаюць пат фундамянт i гавец парэжуць. Свіслач. Гашт м. Флёкс (кветка). Гашт - гэто такія кветкі). Бываюць сінія, белыя, рознаго коляру бываюць. Пад'ятлы. Гвазнуцца зак. Стукнуцца. Як ступіў на лёд, так i гавазнуўсо патыліцай. Лаша. Гвалтам прысл. Сілком; прымусова.. Гвалтам міне ні возьмяш, ні такая я. Пракопавічы. Гвяздурэ мн. м. Каляднікі. Помню, як гвяздурэ хадзілі па хатах, календы сьпявалі. Пад'ятлы. Гвякнуцца зак. Упасці на зямлю, моцна стукнуцца. Як гвякнуўсо аб(землю, та насілу ўстаў. Зарыца. Гдыка ж. Кадык. Гдыка ў яго вытыркая, аж нідобро глядзець. Бакуны. Гега ж. Камень для высякання агню, крэмень. Знайшоў добрую гегу, файно будзя красаць. Рыбніца. 2. Маленькі, кругленькі каменьчык. Давайця, дзеці, у гегі будзямо гуляць, хто выйграя. Кунцаўшчына. Гегні мн. 1. экспр. Лальцы. Хоць бы гегні памыў, суняш німытыя. Свіслач. 2. Рыбалоўная снасць з драўлянай асновай у выглядзе палазоў. Пасля вайны, помню, гегні як возмяш, та торбу рыбы валачэш дахаты. Парэчча. Гелаз (гелас). Авадзень. Гелас, каровы гелазуюць, во як хвастэ па,падымалі. Адэльск. Гелзанка ж. Цуглі. Палахліваму каню гелзанку заўсёды ў зубы давай, а то калёс ні збярэш. Гібулічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гаўсяніска, дббрую, падятлы
7 👁
 ◀  / 246  ▶