Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Гарабіна ж. Рабіна. Як гарабіны много, будзя бульба малая, (нар. прь|кмета). Круглікі. Гарабінец м. Рабіннік. На полі Журневічавым адзін гарабінец рос, нічого ні было, ціпер жыто, як сцяна, расце. Квасоўка. Гарахавёне (i гарохавіско) н. Гарохавінне, гарохавая салома. Як канюшыны мало было, то да сечкі гарахавеня прырэзвалі. Баброўнікі. Гарохавіско пад гоўца кідалі, кап перабіралі. Круглікі. Гараць незак. Араць. Ой, лайду я шугам-лугам, дзе мой мілы гарэ плугам (з нар. песні). Малая Альшанка. Гараць у загон араць пад пасеў азімых. Г араць у загон трэбо як нг.йраней, тады i азімыя будуць добрыя. Капцёўка. Гарач м. Араты. Які там з яго гарач, з ручок плуга ні відаць. Бакуны.) . Гарачэ прысл. Горача, спякотна. Слонца з неба смаліць, гарачэ, ні вытрымаць. Капцёўка. Гардадэля ж. экспр. Вялікая, нязграбная рэч, гаргара. Гардадэлю паставіў, а ні адрыну, што класці ў яе будзя? Баяры. 2. Пера'н. Высокая няўклюдная жанчына, жыеёліна. Hi розуму ў яе німа, ні выгляду, нека гардадэля. Казіміроўка. Гардзёльу (i гардзеліс) м. Прывязка з кручаных дубцсу, якой змацоўваюцца бярвенні ў плыце. Давай набярэм гэтых гардзялёў, добро будзя на хлеп паліць. Дарашэвічы. Гардзелюс пачэпім на дзераві, зробім гушкаўку i гушкаямса. Азеркі, Грандзічы. Гардзёль2 (i гардзёлка) ж. (груб.). Глотка, горлг. Што ты сваю гардзель раззявіў, крычыш? Круглікі. Я яму гардзёлку заткнуў, а ні піснуў. Кунцаўшчына. Гардёіба (i гардэба) ж. Пра высокую, нязграбную жанчыну. Села баба на вое, гардыба нека, ледво конь цягня. Верцялішкі. У яго баба, як гардэба, гаспадэрку аб'есць. Ланявічы. Гаркушка ж. Гарчак, ieBflniKafl рыба сямейства карпавых. Гаркушкі ўсялякія бываюць: залатыя, чырвоныя, нават чорныя бываюць. Лаша. Гарлач м. Гарлапан. Гарлач ні чалавек, заўсёды стараяцца перакрычаць другого. Пракопавічы. Гармоня ж. Гармонік. Як добра гармоня, то i добро грая, на кепскай i добры музыкант ні заграя. Палаткова. Гармушка ж. Ежа з накрышанага хлеба i вады. Наша баба наробіць гармушкі ў місцы, сядзя i есць. Свіслач. Гарно н. 1. Месца на плыце для агню. Пад гарно на плыт клалі дзёрна, каб ні загарэласо дзераво. Дарашэвічы. 2. Горан (у кузні). Пастой цэлы дзень каля гарна, памамахай молатам - будзяш ведаць, што за хлеб каваля. Белева. Гартволь м. Дубовы кол з суком, які выкідаюць на бераг для затрымкі плыта. Свіслач. 36 i
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абесць, гаркўшка, гармўшка, гартвбль, гарчак,>iebflnikafl, дубцсў, перан
5 👁
 ◀  / 246  ▶