Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Гамбаваць незак. Абгаворваць; абмяркоўваць, шукаючы заганы. Пачаяі дзеўку гамбаваць, цяпер ніхто дзвярэй да яе ні аччыніць. Круглікі. Гамзуяька. Камізелька. Некалі ў маго гэта гамзэлька была, ціпер гамзэляк ні носяць, з моды вышлі. Пракопавічы. Гамоліна ж. Высокарослы, грузны чалавек. Гэта ні дзяцько сюды ўпёрса, a цэла гамоліна, паўаўтобуса заняў, ні павярнуцца. Квасоўка. Гамярэшка ж. Драўляная папярочная накладка на чаранку радлёўкі або вілаў. Як гамярэшка на чаранку рыдлёўкі, так i капаць ямчэй, руку ні намуляяш. Сухая Даліна. ГануІ ж. Раздолле, раскоша. Вось ім тут будзя гана, зажывуць на ўсю ногу. Кунцаўшчына. Гангрына ж. Гангрэна. Гангрына ўпала у ногу, спачатку палец чарнеў,,а потым i ўся нага. Карозічы. Гандурыць незак. Размаўляць, вясці гутарку. Стаімо 'гэта мы i гандурым сабе паціху. Гродна. Гандэлак м. 1. Крама, магазін. Пайшлі ў гандэлак, можа, прывязлі што? Крыўляны. 2. Посуд для піцця гарэлкі, крыху большы за чарку. Сядай, браце, мы ўжэ па адным гандэлку кінулі. СапоцКІН. , Гандэлаўка ж. Піўная. Каб ні гэта гандэлаўка, так І бяды ні ведалі n. Пагараны. Гансёр1м. Шкляная бутля з вузкім горлам, аплеценая лазой. Прывязеш гансёр газы i паліш месяцаў два, тры. Цыдовічы. У гансёр пяць бутэляк гарэлкі ўлазіло, казалі: гансёр гарэлкі. Літвінкіў Гансёр2 м. Спецыяльнай формы чарапіца. Гансёры паложыш на строп, пазамазваяш глінай, каб ні дуло — i ўжэ добро. Круглікі. Ганье (i ганьё) н. Зграя сабак, ваўкоў. Ганье напало на цяля, ледво выратавалі. Рагачы. Усю ноч ганьё ні давало заснуць, грызьліса пад вокнамі. Навікі. ГІпа м. Разява, разявака. Каб ты ні быў гапай, та да гэтаго ні дайщло п. Сапоцкін. Гапкаж. Гафтачка, пр'арэшак. Прарваў yce гапкі, ціпер будзяш хадзіцьурасхрэстаным. Мігова. Гаплюк м. 1. Металічны кручок для зашпільвання адзення. Некалі на гаплюк ганавіцы зашпільваліса, гузікаў ні было. Каленікі. 2. Перан. Худы, маларослы конь. Купіў некаго гаплюка, чым гараць ён будзя? Балічы. ГІра ж. экспр. Гарэлка. Здаецца, выпіў бы трошкі, а то набярэцца гэтай гары, як свіня, i лезя дахаты. Зарубічы. Гарабей м. Верабей. Гарабей - з канапель, a пташачка - з лёну (з нар. песні). Свіслач
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гамбліна, гамз^яька, ган^і, гандўрыць, прарэшак, хадзіць^расхрэстаным
4 👁
 ◀  / 246  ▶