Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
падышоў, так дзюпкіі параззяўлялі. Зарубічы. Галаўнічы м. Плытнік, які надае плытам кірунак. Наш галаўнічы - спрактыкаваны плытнік, ён Неман добро ведая. Свіслач. Галенкаў. Панчоха без пяткі. Каб ні галёнкі, yce лытке жнучы папарола б на пожні. Панямунь. Галобля ж. 1. Аглобля. Адзін раз галобля паламаласа ў дарозі, рады ні было, пакуль у вёсцы ні папрасілі сакеры зрабіць новую. 2. перан. Пра высокую, тонкую дзяўчыну. Узяў бабу, неку галоблю, у хату ледво ўлезла. Калбасіна. Галокальнік м. Валачобнік. Некалі галокальнікі па хатах хадзілі, вялікодныя песні спявалі" „Хадзіў Хрыстос сам па зямді", a дзяўчатам - „Канапельку". Кунцаўшчына. Як прыцямнея, так галокальнікі i пачнуць галокаць, песні спяваць. Рагачы. Галокаць незак. Спяваць валачобныя песні. За вечар некалькі парціяў галокальнікаў пройдзя, усё галокаюць. Лаша. Я сам хадзіўгалокаць, голас файны быў, хлопцы бралі. Кунцаўшчына. Галонзка ж. Галінка. Той рок яблык было, аж галонскі ламаліca. Хлістовічы. Галуза м. Бедны чалавек. Гэ, маўчаў бы гэты галуза, а то i ён нешто пляце, век нічого ні меў. С'ухая Даліна. Галье' н. Галлё. Даўней дроў ні было, па галье ездзілі ў Зарубіцкі.лес, кубікі куплялі. Лікоўка. Галька ж. Жаночая ніжняя спадніца з карункамі. Надзеня гальку i ідзе сабе, як пані. Сухая Даліна. Галямацыя ж. Бяссэнсіца, бязглуздзіца, лухта. Нека ў нас галямацыя тварыцца, нічого ні разбярэш, што да чаго. Кунцаўшчына. ГІляч ж. 1. Адкрытае, незаслоненае ад вятроў месца. Каб дзе ў зацішку, а то на гэтай галячы паставіў хату, вецяр тулькі свішча. Жылічы. 2. Пустэча, месца без расліннасці. Журневіч пачаў сеяць на галячы, дзе нічого ні расло, угнаіў, i такое жыто расце. Квасоўка. Галушка ж. Галёнка, частка нагі ад калена да ступні. Але ж i высцябаў дупцом па галяшках, будзя ведаць, як у чужы сад лазіць. Сіўкава. Гбм'арны прым. Нязручны, празмерны вялікі; няўклюдны. Калун некі папаўса гамарны, ніяк ні прыспасобісса калоць. Ніжнія Пагараны. Дзядзько некі гамарны ўпёрса ў аўтобус, ні павернясса. Квасоўка. Гаматны прым. Нязручны, празмерна вялікі. Некі гаматны каўнер у бурцы зрабіў, галавы ні паверняш, стаіць аддыдуліўшыса.Свіслач. Га'мба ж. Загана, хіба. Людзі, купляйця карову, у яе ніякай гамбы німа, добра карова. Індура
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

галбкальнік, галбкаць, галўза, гамба, гбмарны
5 👁
 ◀  / 246  ▶