падышоў, так дзюпкі і параззяўлялі. Зарубічы.
Галаўнічы м. Плытнік, які надае плытам кірунак. Наш галаўні-чы – спрактыкаваны плытнік, ён Нёман добро ведая. Свіслач.
Галёнка ж. Панчоха без пяткі. Каб ні галёнкі, усе лытке жнучы папарола б на пожні. Панямунь.
Галобля ж. Аглобля. Адзін раз галобля паламаласа ў дарозі, рады ні было, пакуль у вёсцы ні папрасілі сакеры зрабіць новую. перан. Пра высокую, тонкую дзяўчыну. Узяў бабу, неку галоблю, у хату ледво ўлезла. Калбасіна.
Галокальнік м. Валачобнік. Некалі галокальнікі па хатах хадзілі, вялікодныя песні спявалі" „Хадзіў Хрыстос сам па зямлі", а дзяўчатам – „Канапельку". Кунцаўшчына. Як прыцямнея, так галокальнікі і пачнуць галокаць, песні спяваць. Рагачы.
Галокаць незак. Спяваць валачобныя песні. За вечар некалькі парціяў галокальнікаў пройдзя, усё галокаюць. Лаша. Я сам хадзіў галокаць, голас файны быў, хлопцы бралі. Кунцаўшчына.
Галонзка ж. Галінка. Той рок яблык было, аж галонскі ламаліса. Хлістовічы.
Галуза м. Бедны чалавек. Гэ, маўчаў бы гэты галуза, а то і ён нешто пляце, век нічого ні меў. Сухая Даліна.
Галье н. Галлё. Даўней дроў ні было, па галье ездзілі ў Зарубіцкі лес, кубікі куплялі. Лікоўка.
Галька ж. Жаночая ніжняя спадніца з карункамі. Надзеня гальку і ідзе сабе, як пані. Сухая Даліна.
Галямацыя ж. Бяссэнсіца, бязглуздзіца, лухта. Нека ў нас галямацыя тварыцца, нічого ні разбярэш, што да чаго. Кунцаўшчына.
Галяч ж. Адкрытае, незаслоненае ад вятроў месца. Каб дзе ў зацішку, а то на гэтай галячы паставіў хату, вецяр тулькі свішча. Жылічы. Пустэча, месца без расліннасці. Журневіч пачаў сеяць на галячы, дзе нічого ні расло, угнаіў, і такое жыто расце. Квасоўка.
Галяшка ж. Галёнка, частка нагі ад калена да ступні. Але ж і высцябаў дупцом па галяшках, будзя ведаць, як у чужы сад лазіць. Сіўкава.
Гамарны прым. Нязручны, празмерны вялікі; няўклюдны. Калун некі папаўса гамарны, ніяк ні прыспасобісса калоць. Ніжнія Пагараны. Дзядзько некі гамарны ўпёрса ў аўтобус, ні павернясса. Квасоўка.
Гаматны прым. Нязручны, празмерна вялікі. Некі гаматны каўнер у бурцы зрабіў, галавы ні паверняш, стаіць аддыдуліўшыса. Свіслач.
Гамба ж. Загана, хіба. Людзі, купляйця карову, у яе ніякай гамбы німа, добра карова. Індура.
116 👁