Гамбаваць незак. Абгаворваць; абмяркоўваць, шукаючы заганы. Пачалі дзеўку гамбаваць, цяпер ніхто дзвярэй да яе ні аччыніць. Круглікі.
Гамзэлька. Камізелька. Некалі ў маго тата гамзэлька была, ціпер гамзэляк ні носяць, з моды вышлі. Пракопавічы.
Гамоліна ж. Высокарослы, грузны чалавек. Гэта ні дзяцько сюды ўпёрса, а цэла гамоліна, паўаўтобуса заняў, ні павярнуцца. Квасоўка.
Гамярэшка ж. Драўляная папярочная накладка на чаранку радлёўкі або вілаў. Як гамярэшка на чаранку рыдлёўкі, так і капаць ямчэй, руку ні намуляяш. Сухая Даліна.
Гана ж. Раздолле, раскоша. Вось ім тут будзя гана, зажывуць на ўсю ногу. Кунцаўшчына.
Гангрына ж. Гангрэна. Гангрына ўпала ў ногу, спачатку палец чарнеў, а потым і ўся нага. Карозічы.
Гандурыць незак. Размаўляць, вясці гутарку. Стаімо гэта мы і гандурым сабе паціху. Гродна.
Гандэлак м. Крама, магазін. Пайшлі ў гандэлак, можа, прывязлі што? Крыўляны. Посуд для піцця гарэлкі, крыху большы за чарку. Сядай, браце, мы ўжэ па адным гандэлку кінулі. Сапоцкін.
Гандэлаўка ж. Піўная. Каб ні гэта гандэлаўка, так і бяды ні ведалі п. Пагараны.
Гансёр м. Шкляная бутля з вузкім горлам, аплеценая лазой. Прывязеш гансёр газы і паліш месяцаў два, тры. Цыдовічы. У гансёр пяць бутэляк гарэлкі ўлазіло, казалі: гансёр гарэлкі. Літвінкі.
Гансёр м. Спецыяльнай формы чарапіца. Гансёры паложыш на строп, пазамазваяш глінай, каб ні дуло – і ўжэ добро. Круглікі.
Ганье (і ганьё) н. Зграя сабак, ваўкоў. Ганье напало на цяля, ледво выратавалі. Рагачы. Усю ноч ганьё ні давало заснуць, грызьліса пад вокнамі. Навікі.
Гапа м. Разява, разявака. Каб ты ні быў гапай, та да гэтаго ні дайшло п. Сапоцкін.
Гапка ж. Гафтачка, прарэшак. Прарваў усе гапкі, ціпер будзяш хадзіць расхрэстаным. Мігова.
Гаплюк м. Металічны кручок для зашпільвання адзення. Некалі на гаплюк ганавіцы зашпільваліса, гузікаў ні было. Каленікі. Перан. Худы, маларослы конь. Купіў некаго гаплюка, чым гараць ён будзя? Балічы.
Гара ж. экспр. Гарэлка. Здаецца, выпіў бы трошкі, а то набярэцца гэтай гары, як свіня, і лезя дахаты. Зарубічы.
Гарабей м. Верабей. Гарабей – з канапель, а пташачка – з лёну (з нар. песні). Свіслач.
78 👁