Г
Габ м. Бераст. Нечаго наш габ у гэтым року засох. Кажуць, усюды павысыхалі габэ. Свіслач.
Габэляк м. Гэбель. Габэляк файны папаўсо, добро струшку бярэ. Хамякі.
Гавіцца незак. Гаіцца, зажываць, залечвацца. Рана ніяк не хацела гавіцца, што мы з ёю ні рабілі, куды ні ездзілі. Кунцаўшчына.
Гавэнда м. Гутарка, размова. Які чалавек, такая з ім і гавэнда (прыказка). Лугавая.
Гага ж. Крэмень, які выкарыстоўвалі для высякання агню. Знойдзяш сабе добру гагу і красаяш, каб агню дабыць. Пракопавічы.
Гагавіца (і гагаўка) ж. лаянк. Рот, глотка, горла. Ты чо сваю гагавіцу раскрыў, дзярэсса, думаяш, хто цібе баіцца? Кунцаўшчына. Я табе гагавіцу зараз заткну, ні пісняш. Лаша. Гагаўка ў яго велька, можа крычаць, Кунцаўшчына.
Гаганяц м., устар. Самаробная газоўка, газніца. Гаганяц запаліш, паставіш на гзымс – і ў хаці відно. Квасоўка.
Гадане н. Гутарка, размова. Якое тут гадане можа быць, гэтаму ніхто не паверыць. Парэчча.
Гадзіць незак. Наймаць на працу на пэўны перыяд. Кожны рок трэбо было гуртам гадзіць гавечаго пастуха, самы гавец ні пасвілі. Караневічы.
Гаёвы м. Ляснік, даглядчык лесу. Як добры гаёвы, та парупкі ў лесі ні будзя. Скідаль.
Гаёўка ж. Хата лясніка. У Дуброўцы гаёўка была, ляснік з жонкай і дзяцьмі жыў, ціпер німа – разабралі. Скідаль.
Гак м. Мель, непрыкметны астравок, небяспечнае месца для плытагонаў. Глядзі, каб на гак плыт ні сеў, а то бяда будзя, прападзем. Дарашэвічы.
Галава ж. Дэталь у кроснах у выглядзе драўлянага круга з жалезнымі зубамі, пры дапамозе якой нацягваецца і адпускаецца аснова. Паткруціш галаву на некулькі зубоў, і пруткай робіцца аснова, спраўней ткаць. Рагачы.
Галавень пагард. Пра таго, хто мае вялікую памерам галаву. Галавень некі, галава, як цэбар. Рагачы.
Галагоны мн. Бомы. Зімой, як у дарогу ехалі, каню на шыю вешалі галагоны, іх здалёк было чуваць. Прывалка.
Галай м. Бедны чалавек, галайстра. Галай гэты, хто за яго дочку аддасць, нічого ні мая. Гібулічы.
Галанка ж. Карова галандскай пароды. Галанка больш малака дае, але яно радзейшо, як ат такой каровы. Сапоцкін.
Галапупак м. Неаперанае птушаня. У гнязьдзе галапупкі, як
78 👁