рэжкі). Пакуль вышываць, та я спачатку стараюса выцяпкаць ніці, а тады ўжэ вышываю. Грыўкі.
Вышмыгаць зак. Астудзіць хату, часта адчыняючы дзверы. Дзеці чысто хату вышмыгалі, хоць ваўкоў ганяй, халадно. Лаша.
Вышчаканы дзеепрым. Балбатлівы, гаваркі. Гэты хлопяц даволі вышчаканы, з ім і сабакі ні збрэшуцца. Сцяцкі.
Выяда м., ж. Той, хто надакучвае сваімі частымі дакорамі, папрокамі, напамінкамі. Выяда ні чалавек, і як ты з ім жывеш? Палаткова.
Вэбак прысл. Побач, поруч. Сядайця вэбак, так больш месца будзя. Малая Жорнаўка.
Вэдлуг прысл. У параўнанні; супраць (каго-небудзь). Вэдлуг сваёй жонкі ён даволі стары, ні пара ёй. Старая Дубавая. Вэдлуг той зімы гэта намного цяплейша, ні такая і снежная. Жытародзь.
Вэйдацца незак. Сноўдацца, сланяцца; хадзіць без справы. На работу яго ні хочуць браць, так і вэйдаяцца, марнуя час. Белева. Замуж ні вышла, так і вэйдаяцца адна, нікого ні мая. Круглікі.
Вэнгяр м. Той, хто кастрыруе жывёлу. Вэнгяр у сяле, ідзі пакліч, хай і нашаго паршучка вылажыць. Бакуны.
Вядранец м., вядранка ж. Кароўка сямікрапінкавая, божая кароўка. У нас нікаторыя старыя вядранец на божу кароўку казалі, як хто хоча, так і называе. Кунцаўшчына. Вядранкі бываюць з пяці крапінкамі і з сямі крапінкамі. Забагонікі.
Вяжаляс м. Выязныя, упрыгожаныя санкі. Як па-беларуску называюцца - ні скажу, а ў нас - вяжаляс. Азяркі, Грандзічы.
Вялікі: вялікая пятніца - апошняя пятніца ў тыдні перад вялікаднем. У вялікую пятніцу ўсе посцілі, ніхто ў рот нічого ні браў. Баранава. Вялікі пост - сямітыднёвы пост перад вялікаднем. У вялікі пост трэбо было посціць і дзецям, малака і таго ні можно было даваць. Зарубічы.
Вянец: браць вянец - вянчацца. Мы як бралі вянец, та ў Дзярэчыні ашчэ бацюшкай Надарынскі быў. Свіслач.
Вярабятнік м. Дзікае шчаўе. Якое ў нас там поле было, адзін вярабятнік рос, чырванеў. Караневічы.
Вясёда устар. ж. Забава, пацеха, гульня, вясёлае правядзенне часу. На мярліны - гэта табе ні на вясёду ехаць, каму хочацца? Кунцаўшчына.
Вятроўка ж. Ятроўка; жонка аднаго брата ў адносінах да жонкі другога брата. Німа, брат, такіх вятроўкаў, каб у адной хаці ды мірно жылі, усе сварацца. Клачкі.
Вятроўкі мн. Басаножкі. Во, купіла сабе файныя вятроўкі, хоць ногі ні будуць прэць. Батароўка.
Вяшак м. Вешалка. Павесь пальто на вяшак, вун там, каля самай шафы. Эйсманты
110 👁