ворцяха ж. Макацёр (макатра, гліняная пасудзіна, у якой труць (мелюць) мак, ільняное семя.) У верцясі мак аднаму ні змалоць, трэбо, каб хто трымаў, a другі - малоў. Балічы. Весялуха ж. Вясёлка. Глядзі, весялуха воду п'е, патопу больш ні будзя. Галавачы. Вецініір м. Ветэрынар. За вецінара вышла, добры хлопец, толькі што нісцітут кончыў. Дарашэвічы. Веялкі мн. Вейкі (вачэй). A яна стаіць i веялкамі моргая, як дурная. Клачкі. Віплія ж. Урачыстая влчэра напярэдадні каляд у католікаў, як куцця ў праваслаўных. На Вігілію на стол клалі сено, засцілалі абрусам, пакуль зорка пакажацца. Казловічы. На Вігілію падавалі куцю з макам, слллдцы, ламанцы - усяго дванаццаць патраў. Кузьмічы. ( Відняць незак. Віднець, світаць, святлець. Яшчэ ні відняло, а немяц ужо ляцеў бамбіць Гродно. Гібулічы. Вісла (вісло) н. Рычаг - вага, дэталь каладзежа-жураўля, якая апіраецца на стойку. Што хочаця, на цэлу вёску толькі дзьве студні, вісло не пераставало скрыпець. Зарубічы. Вісок м. Скронь. Чалавек, здаецца, ні стары, a віске зусім белыя. Барбарычы. Вубмарак м. Непрытомнасць. Як сказалі, што сына німа, так у вобмарак i ўпала, ледво вадой адлілі. Славічы.. Вбгер м. Жарабок, непакладны конь; конь-самец. Учора вадзіў кабылу да вогера. Лойкі. Вбжык м. Прылада з вострымі цвічкамі, якую вешаюць на мысу цяляці, каб не ссала карову. Цяля чысто карову дабіло, трэбо мусі адлучаць, вожык вешаць. Лужкі. Вбз м. Сузор'е Вялікай Мядзведзіцы. Глядзі, воз зусім перахіліўсо, світаць мусі будзе. Забагонікі. ВсГздзека, в'озьдзе i войдзе прысл. Тут. Во, сядзь, воздзека, каля міне, пагаворым, як жыць будзямо. Баброўнікі. Ты, мусі, шапку шукаяш, а яна возьдзе, ляжыць. Батароўка. Войдзе рэчку i ў брод можно перайсці, ні вельмі глыбока. Ласосна. Воле н. Валлё (пашыраная частка стрававода ў птушак для накаплення ежы). Ты бачыш, як жоўта курыца наеласа, аж воле перабэчыласо. Зарубічы. Вбляк м. Расол з-пад селядцоў. У вялікі пост маці паставіць у місцу трошкі воляку, i мы мачаям у яго бульбу, ямо. Лужкі. Вбпарак м. Прашча; прылада з вяровачкі i раменьчыка для кідання невялікіх камлнёў. Як малыя былі, то ўсё з вопаракаў каменьчыкі кідалі, як кіняш, та аш засвішча, ляціць. Балічы. Вбпцасам прысл. Нахабна, бесцырымонна. Ты чо гэтавопцасам на людзей лезеш, як табе ні брытко? Літвінкі.. Вбрак м. Вяшок. Картофля хай ашчэ ў ворках пастаіць, a потым
Дадатковыя словы
в^бмарак, вбрцяха, весялўха, вісбк, сузоре
15 👁