буру, ледво з хаты выскачыў. Баброўнікі. ВІнтух м.Пра вялікі жывот. Як начальнікам стаў, та i вантух наеў, ледво поўзая, бедны. Эйсманты. Варонка ж. Душнік у склепе. Кожны раз затыкай добро варонку саломай, каб мароз ні ўвабраўсо. Бакуны. Вароцечкі (вароцячкі) мн. Веснічкі, варотцы. Вароцячкі зачыняйця,#кап свіння ні ўлезлі: Бакуны. Варочацца незак. Вяртацца. Хоць што i забыўса ўзяць, з дарогі ніварочайса. Каробчыцы. Вартаўнёйшы прым. Каштоўнейшы, больш варты. Жытня зямля мо.жа нават вартаўнейша за пшанічну, пшаніца вырасця ці не, а жыто - заўсёды еырасця. Квасоўка. Васарвага ж. Ватэрпас. Васарвагу я сам зрабіў, шкельца з вадой дастаў з німецкага танка. Дзекалавічы. Baciclp м. Прайдоха, прайдзісвет,. дробны жулік. Хлопцы, некі васісёр/іаявіўсо, круціцца каля нашых дзяўчат. Кунцаўшчына. Васмахтар м. устар. Пасрэднік у час продажу ці куплі жывёлы (каня, каровы) да 1939 г. Э, браце, даўней без васмахтара каня ні прадасі. Рацічы. ВІсь! выкл. Вокліч, якім клікалі свіней. Вась! Вась-вась!.. Усе да карыта! Луцкаўляны. Круглікі. Васьміручка ж. Від касы. Для міне васьміручка самы рас каса, добро косіць. Струбка. Ваўнушка ж. Ваўнянка. Ваўнушкі трэбо добро адваўваць, каб Ваўчакё мн. Вострыя клычкі ў парасят. Трэбо ваўчаке абцэнгамі пазломваць, а то парася зусім схудло, ні можа есці. Свіслач. Вёдзьма ж. Пра вялікага матыля цёмнага колеру, які вечарамі ўлятае ў хату i кружыць каля лямпы, у святле. Зачыняй акно, а то i знсуў ведзьма ўляціць у хату. Рацічы. Веля прысл. 1. Многа. Так веля было народу, што ў хату ні змясціліса, стаялі пад вокнамі. Кузьмічы. 2. Колькі. А веля гэта кашТаваць будзя?Вулькаўцы, Велькінац м. Вялікдзень. Вяльканац быў той рок халодны, яйкі памерзлі. Баранавічы. Велькі прым. Вялікі. Ты мусі вельку пэнсію палучыў, ні такую, як я? Верцялішкі. Велька мадэра - вялікая справа. Падумаяш, велька тут мадэра зрабіць вуляй, я i сам зраблю. Васілевічы. ВІрхнік м. 1. Фрамуга. У старых хатах верхнікаў ні было, трэба было аччыняць акнб або дзверы. Каменка. 2. Квадратная адтуліна ў тыльнай сцяне курнай хаты (для дыму). Верхнік аччынялі на Дзеды, каб душачкі змарлыя прышлі на вячэру. Лаша. Трэбо верхнік аччыніць, кап хутчэй сканаў чалавек, ні мэнчыўса. Кавалічы. 3. Верхняя дэталь ільномялкі, церніцы. Яшчэ цёмно, а дзяўчата ўжэ ляскаюць верхнікамі, труць лён. Бакуны
Дадатковыя словы
адва^ваць, васісёрііаявіўсо, ваўнўшка, знс^ў
20 👁