Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
спяваюць вгуіачоннікі, так i гатовіш яйца i лірог. Брузгі. Вал£н (і-вэлён) м. Вясеяьны ўбор маладой. А валён у маладой быў хасошы, доўгі, канец у руцз трымала. Лікоўка. Валізка (валіска) ж. Чамадан. Даўней з валіскамі ездзілі толькі панэ i ўжэнднікі, a ціпер кожны з валіскай. Квасоўка. Валкаваты прым. Сыраваты, нявысахлы. Жыто валкавато, ашчэ німа /jk вазіць. Саломенка. Валкаўніца ж. (i валка |валко) н. Прыстасаванне для разгляджвання, качания бялізны. Раней возьмя маці валкаўніцу, пакачая плаце, i такое гладкаб было, ніякіх жаляскаў ні зналі. Прыгодзічы. Рушнік накруціш на качалко, а валкам качаяш, пакуль ні выкачаяш. Дзекалавічы. Вал5кальнікі мн., валокальнік адз. Валачобнікі. Валокальнікі спявалі дзяўчатам: „Добры вечар, панянэчко", а хлопцам - „Добры вечар, кавалежэ". Тало'чкі. Валокаць незак. Валачобнічаць, хадзіць з песнямі на вялікдзень. Як толькі прыцямНея на першы дзень вяліканца, так хлопцы i пацілі па *атах валокаць Талочкі. Валися ж. ўстар. Жаночы вечар-свята ў канцы лютага - пачатку сакавіка з часоў паганства. На Валосю бабы як разыдуцца, так гуляюць да дзвюх гадзін ночы, скачуць, спяваюць, дурэюць. Клачкі. Бацюшка быў проціў Валосі, казаў - гэто ні свято, выдумкі нейкІя/Кунцаўшчына. / Вальц (І валец (валяц) м. Вальс. Заграй нам вальца „Пі, браце, пій! На старасць - торба i кій". Міцкавічы. Валя*г (валях) м. Гультай. Валях страшэнны, a нічого ні хоча рабіць. Стральцы. Валуць незак. Качаючы, размінаючы, рабіць сукно больш шчыльным, цвёрдым. Дзет казаў, што некалі сукно вазілі валяць аж у Нізбудак, a ў нас валялі ў Фолюшы. Баранавічы. Вангеля н. Евангелле. Вангеля хлеба ні намеля (прымаўка). Пагараны. Вангурка ж. Гатунак слівы. Пасля тых марозаў yce вангеркі вымярзьлі, рэтко ў каго засталіса. Рагачы. Вангс/р м. Вугор. Дзед казаў, што вангор чуя гарох здалёк, ночу па расе так i паўзе туды. Лугавая. Ванджіга м. Цяльпук, цюхцей. Некі ванджзга, ні мужык; каб ні жонка, прапаў бы. Рудавіцы. Вандзідла (вандзідло) н. Цуглі. Дай каню вадзідло ў зубы, каб ні панёс, Саннікі. Вандолы мн. Выбоіны, калдобіны. Дарога зусім разбіта, адны вандолы, ні праехаць. Занявічы. Ванзэлак м. Клунак. Узяў ванзэлак i пашоў у дарогу, нічого ні сказаўшы. Пяслі. Вантабура ж. Сварка. Зайшоў да дачкі, та зяць як падняў ванта
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вал<5кальнікі, вал^ць, валйся, ванг^рка, вангсір, вандблы, вантабўра, нейкіяікунцаўшчына, іjk
7 👁
 ◀  / 246  ▶