Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Бэхі мн. экслр. Пра малыя дзеці. Забірай сваіх бэхаў, надаелі за цэлы дзень, як горка рэцька. Дубоўка. Бялеўка ж. Белая даматканая паўшарсцяная спадніца. У бялёў* цы кепско было хадзіць, натта ж урабляласа. Струбка. Бязлюднік м. Нелюдзім. Сядзіць гэты бязлюднік, як воўк, на сваім хутары. Вусенікі. В Вабік м. Невялікі вулей для заманьвання пнол. Вабік павесіў на ліпу, можа, які рой прыляціць. Зарубічы. Вагарыць незак. Прагуліваць, прапускаць (урокі). Вясной мы частр вагарылі, хадзілі на Неман, у лес. Гродна. Вада ж. Загана, недахоп. Чужыя вады бачыш, а сваіх i знаць ні хочаш. Лугавая. Вёдзіць незак. У час гульні выконваць самыя цяжкія абавязкі. Як пачнем гуляць у лапту, та Толік вадзіць i вадзіць, ніяк ні адгуляяцца. Свіслач. Вайтаць незак. Наракаць, выказваць крыўду, незадавальненне. Яны хай ні вайтаюць на сваіх дзяцей, яны i так добрыя вэдлуг іх. Ферма. Вал м. Ніткі нізкага гатунку. Пры паляках мы ўжэ з валу ні ткалі, у нас воўна была. Новая Руда. ВалабГна ж. Ялавічына. Свініна рэдко бывая, а валавіны можно браць, сколькі хочаш. Гродна. Валавод м. Вяроўка, на якой водзяць карову. Падаткі былі такія, што бяры карову за валавот i вядзі прадавай. Бубны. Вілак м. Прыстасаванне для разгладжвання бялізны, валок. У нас i ціпер есдъ валак, што дзед зрабіў з дубу. Зялёная. Валакё мн. устар. Прылада для перавозкі драўлянага плуга. Бывало, плух паложыш на валаке, сядзеш i едзяш на палудзянь. Каменка.. Валакрннікі мн., валаконнік адз., м. Валачобнікі. Валаконнікі недзя спяваюць, хутко да нас прыдуць. Лойкі. Валасн(к м. (i валасяніца ж). 1. Паразітычны вадзяны чарвяк. 2. Хвароба скуры ног у чалавека. Маці палохала нас: „Hi купайцяса доўго, а тЪ валасяніца ўлезя ў ногу. Кунцаўшчына. У міне ў самого была валасяніца, месца ні знаходзіў, пакуль баба Гануся ні выліла на жытнія каласэ. Кунцаўшчына. Валацэнга м. Валацуга. Ты дзе быў, валацэнга, у цібе дзіцей німа, ці жонкі, што валочысса? Лойкі. Валачонна мн. Фарбаваныя яйкі, якія даюць дзецям на вялікдзень. Хрышчона матка шторок давала нам валачонна, нігды ні забывала. Быльчыцы. Валачённікі мн., валачоннік адз., м. Валачобнікі. Як учудш, што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

валачбнна
11 👁
 ◀  / 246  ▶