Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
вырасла, а1 пат кальвам німа - адна, дзве бульбачкі. Скамаршкі. Бульбаткі (i бульбаўкі) мн. Бурбалкі. Як шуснуў у воду, тулькі бульбаткі пашлі. Азёры. На лужах бульбаўкі пасталі - задажджыўца. Баранава. Буля ж. дзіцяч.. Бульбачка. Hi плач, зарас маці булю дасць, будзяш есці. Рудавіцы. Бунаваць незак. Буяніць, скандаліць. Зяць як пачаў бунаваць, ні было рады, мусяў да вас начаваць ісці. Баброўнікі. Буракавене н. Бацьвінне, лісце i сцеблы буракоў. Як німа часу збіраць зелье, наломіш буракавеня, кінеш - i свіня ядуць. Рудавіцы. Бурдовы прым. Бардовы, цёмна-чыовоны. Пражу на дыванэ хварбавалі на бурдовае або зялёнае. Куйцаўшчына. Бурдыга ж. Вялікі кусок, кавалак. Hi дачакаўшыса вячэры, узяў бурдыгу хлеба i ўсухамятку есць. Баброўнікі. Буркаўка ж. 1. Ваўчок. Дзед наш рабіў нам буркаўкі, распілуя шпульку,, усадзіць шпеньчык i - буркаўка. Бубны. 2. Дзіцячая забава, вялікі гузік, насаджаны праз дзіркі на падвоеную нітку, ваўчок. Таму i называя.цца буркаўкай, што гузік круціцца та туды, та сюды i бурчыць. Рагачы. Бурскануць зак. Кінуць на зямлю, марскануць. Здаецца, малы, а як схапіў за грудзі, так i бурскануў фацата аб землю. Лаша. Бурыць'незак. Падбухторваць. Верка ўсё міне бурыць, кап карову прадала. Свіслач. Бушвалак м. Важкі дручок, дубіна. Я схапіў некі бушвалак i думаю: „Хай тулькі зачэпіць". Белева. Быдлаваць незак. Пра перыяд палавой актыўнасці ў кароў, бегаць. Учора пастух наказваў, карова быдлуя, трэбо да быка вясці. Лугавая. ' . ' Бьіля-кудьі прысл. Абы-куДы. Надаело ўсё, пайду быля-куды, каб i вочы ні бачылі. Круглікі. Биля-што прысл. Абы-што, што лапала. Пляце быля-што, а ты, 'як дурны; сядзі i слухай. Гушчыцы. Бьіля-як прысл. Абы-як, як папала, неахайна, нядбала. Ён i майстар такі, робіць быля-як, a грошы бярэ добрыя. Пракопавічы. Бімбяль м. Пухір. На руцэ некі бэмбяль выскачыў, свярбіць. Адэльск. Камароў процьма, чысто скусалі, ногі ў бэмбялях. Кунцаўшчына. . Бэнтацца незак. Матляцца, целяпацца. Бэнтаяцца, як у сабакі хвост. Гожа. Адваяваў наш Янак, левай рукі німа, адзін пусты рукаўбэнтаяцца. Трудна. Бэнцнуць зак. Ударыць, выцяць. A паліцман мне як бэнцнуў у морду, аж у гачах пацямнело. Баброўня. Бэ'ткаць незак. Штурхаць, падымаць, будзіць. На раніцы бэткгяш, а ён спіць, як пшаніцу прадаўшы. Ферма
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бйля-што, бурсканўць, бурыцьнезак, бэткаць, бўльбаткі, бўрыць'незак, джы^ца, кўйцаўшчына
23 👁
 ◀  / 246  ▶