Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
у склеп высыплям. Ланявічы. Ворса ж. 1. Кароткія валаскі на целе чалавека, якія паўстаюць пры паніжэнні температуры. Змерзла, глядзі, як ворса на руках папаўставала. Сцяцкі. 2. Кароткі начос на паверхні некаторых тканін; ворс. Моцно ні шаруй шчоткай, а то, бачыш, як ворсу паздзіраў, зараз дзірка будзя. Аульс. Вочкі мн., вочко адз. н. Вочко. Зародкі парасткаў на клубнях бульбы. Я стараюса бульбу так рэзаць, каб у кожнай часцы было ні меньш як па два вочкі. Кругляны. Вугор м. Невялікі бугарок на спіне ў рагатай жывёлы, утвораны лічынкамі авадня-падскурніка. Як націсняш пальцамі, так вугор у каровы с-пад скуры i вылязя, упадзе. Я сама вугры выискала. Рагачы. i Вуек м. Дзядзька; брат бацькі або мацёры. Я добро помню, як вуек на вяль'канац яйка маляваў. Эйсманты. Вунака i вундзяка часц. Вунь там. А вунака твая кабыла ходзіць, нідалеко лесу. Жукевічы. А вуньдзяка брод, там можаш перабрысці на той бок. Свіслач. Вупар м. Пра ўпартага падлетка. Ты чаго гэта стаў у кутку, вупарам, слова ад цібе ні даб'есся. Свіслач. Вутлы прым. Хваравіты; слабы. Ён зусім у міне вутлы, абы чуаь дзе прадуло, так i хварэя. Вялікая Жорнаўка. Вуці-вуці-вуці! выкл. Вокліч, якім падзываюць качак. Вуці-вуці-вуці! Вууцячкі вы мае, хадзеце, дам есці. Кашэўнікі. Вучыцелька ж. Настаўніца. Да нас нека нова ъучыцелька прыехала, дзяцей вучыць будзя. Кулёўцы. Вушанята мн. ласк. Вушы. Ляпей шапкуўнарягн!, а то вушанята адмерзнуць. Лукавіца. Вушлы прым. Пра хітрага, лоўкага чалавека. О, вушлы быў чалавек, л яго добро знаю, любого мог абмалахтаць. Баранава. Выбллкнуць зак. Выцвісці, страціць першапачатковы колер; зліняць. Гэтаго на касцюм ні бяры, ён можа выбллкнуць на слон. ЦЫ.Пруды. Выбрыкаць зак. (незак. выбрыкваць). Конь мой, як пуіпастаяў без работы, так i пачаў выбрыкаць, у хлеў ні зажанеш. Бірулічы. Выбухаць зак. Выліць усё адразу. Ты нашто гэта ўсю воду f вядра выбухаў, напіцца нават ні пакінуў. Горніца. Вывальгіс м. Гультай; лежабок. Сынэ нашаго Адама некія вывальгісы, анічого ні хочуць рабіць. Скідаль. ' Выгінуць зак. Загінуць, прапасці; знішчыцца. На полі сьнегу' зусім мало, пшаніца можа выгінуць, вымярзьне. Аленічы. Выгнаіць зак. Угноіць. Ён кожны рок зямлю як Добро выгнаіць, та i пшаніца расце, аш паляжа. Літвінкі. Выгорваць незак. Выворваць. Бульбу трэбо было выгорваць, а то потым коняй ні дастаняш. Луцкаўляіны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

в^уцячкі, в^шлы, выгбрваць, вяльканац, вўці-вуці-вўці, дабесся, п^іпастаяў, шапку^нарягн
11 👁
 ◀  / 246  ▶