сялянам вёскі Баранава недалёка ад вёскі Каўпакі ў Капцёўскім сельсавеце. t Асовы груд (грут) м. Урочышча, сенажаць на поўнач ад вёскі Верцялішкі ў Верцялішкаўскім сельсавеце. Асьмінкі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Каўпакі ў Капцёўскім сельсавеце. Атвби м. Срмае глыбокае месца ў рацэ Свіслач поб.ач з палацам графіні Красінскай. Аўгустоўскі каніл м. Канал, які злучае Нёман з прытокам ракі Віслы, пракапаны ў 1824-1830 гадах, даўжыня яго 97,4 км. Назва ад горада Аўгустова. Аўгустовак м. Урочышча, заходняя частка горада Гродна, на ўсход ад урочышча Фолюш, былы маёнтак пана Маўрыца Обр'ен Далясага. Ад прозвішча былога польскага караля Станіслава Аўгуста, які з 1795 года жыў у Г родне, часта сюды заязджаў. Аўльус м. Чыгуначная станцыя ў Путрышкаўскім сельсавеце. Ахрымаўцы мн. Вёска ў Скідальскім сельсавеце. Ад імя Ахрым. Насельніцтва Ахрымаўцаў займалася ганчарнымі вырабамі., t Бабіна тара ж. Урочышча, узвышша на захад ад вёскі Лэйгабалі ўКалцёўскім сельсавеце. Баброўнікі мн. Вёска ў індурскім сельсавеце. Трупа былых феадальна-залежных сялян у былым Вялікім княстве Літоўскім (14-18 ст.), галоўным заняткам якіх было паляванне на баброў, здабыча футра, мяса i бабровага струменю. Баброўня ж. Вёска ў Скідальскім сельсавеце, да 1905 года урочышча Баброўня. Занятак жыхароў гэтай вёсачкі такі, як i ў вёсцы Баброўнікі, - паляванне на баброў. Радзіма старэйшага паэта Заходняй Беларусі Міхася Васілька. Багушоўка ж. Вёска ў Гожскім сельсавеце. Назва - ад прозвішча Богуш. Базарніца ж. Урочышча, узвышша на поўдзень ад вёскі Пад'ятлыў Баранавіцкім сельсавеце. Байгодава тара ж. Урочышча, адна з вяршыняў Магілянскіх гор, што ў Бераставіцкім раёне Бакуны мн. Веска ў Каробчыцкім сельсавеце. У вёсцы Бакуны было 15 участкаў зямлі, надзел па 24 дзісяціны. Зямля пясчаная з каменямг f Баламутаў вятрак м. Вятраны млын, які стаяў на ўзвышшы за вёскай Малыя Кавалічы ў Індурскім сельсавеце да 1920 года, належуў Баламуту. Балічы мн. Вёска над ракой Свіслаччу ў індурскім сельсавеце. Радзіма першага Наркома асветы Беларусі Баліцкага Антона Васільевіча. Балота канчаткова н. Урочышча, сенажаць каля вёскі Канчатка
Дадатковыя словы
атвбй, аўль^с, належ^ў, обрен, падятлыў
2 👁