Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Чартарыя. Відаць, ад імя сацыяльнай трупы збяднелых сялян агароднікаў, якія склаліся ў ХУІ ст. Агароднікі ў тыя часы атрымоўвалі, дробныя надзелы зямлі, былі г.рыпісаны да работ ў маёнтку. Адалькаўшчына ж. Урочышча на захад ад вёскі Круглікі ў Індурскім сельсавеце, былы маёнтак Пачабутаў, сваякоў вядомага вучонага, гуманіста, астранома i асветніка Марціна Пачабута Адляніцкага. Назва, вгдаць, ад прозвішча ўладальніка маёнтка,- Адалько, Адляніцкі. ' Агіншчына ж. Урочышча, былы палетак ворнай зямлі на ўсход ад вёскі Путрышкі ў Путрышкаўскім сельсавеце. Ад прозвішча ўладальніка гэтай зямлі - Агінскага. Адлянскае балота н. Сенажаць над рэчкай Одлай, на поўдзень ад вёркіАдэльск у Адэльскім сельсавеце. Адэльск м. Вёска, цэнтр Адэльскага сельсавета, былы заштатны горад Адэльск (дакументы называюць яго ў 1551 годзе). У Адэльску 14 студзеня 1863 года была створана i дзейніч.ала спецыяльная следчая камісія па барацьбе з паўстанцамі Кастуся Каліноўскага, для выяўлення асоб, якія распаўсюджвалі газету „Мужыцкую праў/jy". На чале камісіі стаяў генерал Абрамовіч. Азярышча Салацкае, Салацкае азлрышча - урочышча, упадзіна, дно вялікага возера, якое сплыло ў 1841 годзе. Аліза'рава н. Алізарава, палетак ворнай зямлі недалёка ад вёскі Клінчаны ў Адэльскім сельсавеце. У аснове назвы - прозвішча_Алізар. Алешнік м. Урочышча, выган побач з вёскай Жукевічы ў Kanцёўскім сельсавеце. Алудзі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі на ўсход ад вёскі Копаіукі ў Каробчыцкім сельсавеце. Аленічы мн. Вёска ў Верцялішкаўскім сельсавеце, былая аколіца.ў Альшанка ж. Невялікі ручай каля вёсак Малая i Вялікал Альшанкі ў Каробчыіўкім сельсавеце. Альшанка некалі рэчкай была. Альшына крынічная ж. Альшына каля крыніц, урочышча побач вёскі Пад'ятлы ў Баранавіцкім сельсавеце, балоцістае месца з мноствам крыніц, парослае альшыной. Асады мн. Пасёлак пасяленцаў - каланістаў на лашанскіх землях з польскіх добраахвотнікаў, якія бралі актыўны ўдзел у 20-м годзе ў вайне супраць Чырвонай Арміі: Арэхавічы мн. Хутар, былая ваколіца ў Азёрскім сельсавеце. Асакова тара ж. Урочышча, узвышша на захад ад вёскі Копанькі ў Каробчыцкім сельсавеце. Асенячкова поле н. Урочышча недалёка ад вёскі Віцькі ў Квасоўскім сельсавеце. Асімке. мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі, які належаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

каробчыі^кім, копаіу>кі, падятлы, праўіjy
1 👁
 ◀  / 246  ▶