ўАзёрскім сельсавеце Балоцячкі мн. Урочышча, сенажаць недалёка ад вёскі Навасёлкі ў Капцёўскім сельсавеце. Балоцячкі мн. Сенажаць на поўдзень ад вёскі Рацічы ў Гінавіцкім сельсавеце. Бандары мн. Вёска ў Скідальскім сельсавеце. Ад заняткаў жыхароў. што займаліся бандарствам (выраблялі балеі, цабэркі, дзежкі, бойкі, кваскі, бочкі, даёнкі, конаўкі, стаўніцы для захоўвання збожжа, кублы для адзежы). Баранаеа н. Вёска ў Капцёўскім сельсавеце. Сяляне гэтай вёскі выстулалі супраць камасацыі. Сярод барацьбітоў супраць польскіх акупантаў былі: Косця i Арсень Бараноўсукія. Міхаіл Шулейка. Косця Говар, Нарэйка i іншыя. Баркі'мн. Урочышча, лес на ўсход ад вёскі Лешчыцы ў Скідальскім сельсавеце. БарысаўскГбераг м. Урочышча, стромы бераг над ракой Свіслаччу побач з вёскай Балічы ў індурскім сельсавеце. Баструча rapa. Урочышча, узвышша каля вёскі Васілевічы ў Васілевіцкім сельсавеце. Тут некалі хавалі няшлюбных дзяцей „баструкоў'. Батраччына ж. Урочышча на ўсход ад вёскі Кавалічы ў індурскім сельсавеце, на захад ад вёскі Лаша. На батраччыні зямля была баўакоў,хсена у іх зусім не было. Кавалічы Батрацкіл могілкі мн. Старыя могілкі на ўсход ад урочышча Аўгустовак, побач з каплічкай эмпіровай з ХІХ ст., сямейнага маўзалуя О. Брыен де Лясых у Аўгустоуку. Батрацкае н. Урочышча, сенажаць на поўдзень ад вёскі Сухая Даліна ў індурскім сельсавеце (для батракоў - малазямельных сялян). Баяры мн. Вёскі ў Верцялішкаўскім i Індурскім.сельсаветах. Ад назвы невялікай сацыяльнай трупы дробных зетилеўладальнікаў - баяр, служылых людзей, вядомых на Беларусі з ХІУ ст. Спачатку баяры былі старшынамі, старэйшымі ў дружынах князяўпазней яны неслі службу па ахове граніц перевозу пошты. Баяры мн Два дамы у пачатку вёскі Сухая Даліна ў індурскім сельсавеце жыхары якіх у мінулым развозілі суконныя вырабы з тутэйшай мануфактуры ўласніка Галера на продаж у Вільню i іншыя гарады. Баяры тут жылі, ашчэ i ціпер жыве адна баба, яе Уляй Баярскай празываюць, таму што яна з тых баяр. Сухая Даліна. , Беразнякі мн. Урочышча, палетак ворнай зямлі каля вёскі Парэўча ў Парэцкім сельсавеце Бельская rapa ж Адна з вяршыняў Магілянскіх гор недалёка ад вёскі Канюхі ў-Бераставіцкім раёне. Вельска rapa бо проціў Бельскаго поля, яе з індуры добро відаць. Індура
Дадатковыя словы
ба^акоў,хсена, бараноўс^кія, баркімн, бастрўча, зетйлеўладаль, князя^пазней, маўзал^я, парэ^ча
1 👁