А Н A M АСТЫКА ТАПАНІМІЯ І ГІДРАНІМІЯ БАСЕЙНА РАКІ СВІСЛАЧ Незвычайныя мясціны, загадкавыя назвы з дзяцінства знаёмых урочышчаў, апавяданні людзей пра колішнія здарэнні i падзеі, трапныя народныя выразы i словы прыцягнулі ўвагу i прымусілі задумацца над iмі, зафіксаваць, зберагчы ўвесь гэты скарб ад забыццл. Напачатку зацікавіла рака Свіслач, яе прытокі. Тут прайшлі мае дзіцячыя i юнацкія гады, тут пешкі прайшоў ад яе вытоку да самага вусця. Запісаў назвы прытокаў, віроў, крыніцаў, лугоў, сенажацяў, вадзяных млыноў, урочышчаў. Звяртаюць на сябе ўв.агу тапанімічныя назвы з формамі, характэрнымі для мовы нашых літоўскіх суседзяў: Верцялішкі, Путрышкі, Эйшышкі, Раці, Клоні, Гірэлі, асабліва назвы былых палеткаў ворнай зямлі: Алудзі, Брузгі, Бочкаўнішкі, Бувішкі, Васарабы. Васігеры, Вярэйкі, Гардзішкі, Гігянюшкі, Гэйшышкі, Гірэлі, Гога, Грамзы, Грандзічы, Дзяўгуты, Емша, Думоло, Жвегра, Закішкі, Зокушкі, Індура, Кан, Клоні, Копсата, Котра, Кудабелішкі, Кужышкі, Лабна, Лаша, Лёйстры, Лэйгабалі; Лявош, Марцёлішкі, Мішкенікі, Продзі, Путрышкі, Пыра, Песлі, Шмургіні, Шулайце, Ягінты i іншыя. Апрача тапанімічных назваў з формамі, характэрнымі для літоўскай мовы, мяне зацікавілі назвы населеных пунктаў i рачных аб'ектаў, Яцвягаў - аднаго з старажытных заходнябалцкіх плямёнаў, што да 13 ст. насяляла тэрыторыю паміж Нёманам i вярхоўямі ракі Нарач. Можна меркаваць, што з Яцвягамі звязаныя назвы населеных пунктаў Лунна, Воўпа, Бершты, Кандакі, Дзергеле i іншыя. Да сённяшняга часу памяць пра яцвягаў захавалася у назвах вёскаў i ракі ў Гродзенскім раёне, гэта: Ятвезі - урочышча (былая вёска ў Баранавіцкім сельсавеце), Яцвезь - вёска ў Васілёвіцкім сельсавеце , Котра - рака ў Абухаўскім сельсавеце. Аўтар кніжкі „Гісторыя Літоўскай дзяржавы з найстаражытнейшых часоў" (1889.) П. Д. Бранцаў адносна Яцвягаў, якія жылі на тэрытсрыі Гродзенскага раёна (відаць, раён в. Ко.тра) пісаў: „I ў цяперашні час на ўсход ад Гродна, у ваколіцах мястэчка Скідаль, жыве насельніцтва праваслаўнага веравызвання, размаўляе па-беларуску, але з нейкім асаблівым вымаўленнем. Яно адрозніваецца ад іншых беларусцаў смуглым колерам
Дадатковыя словы
абектаў, думбло
16 👁