Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Як стане на лапух, та табе па трыбух. Карозічы. Як сем год міне, та i пад лаўкай засне. Малая Жорнаўка. Як свет светам стаў, та поп не свістаў, а цяпер i поп свішча. Балічы. Як ты мне, так i я табе. Круглікі. Як топішса, та i за брытву ўхопішса. Ласосна. Як ты да людзей, так i людзі да цябе. Гродна. Як топішся, та i за саломку ўхопішся. Парэччэ. Як у студзені сакавік, та ў сакавіку будзе студзень. Г родна. Як цябе вял i, а мне грошы далі. Свіслач. * Як языком злізала. Малая Альшанка. Якая работа, такая i іуіата. Скрыннікі. Якое дрэво, так i клін, я к i бацька, так i сын. Талочкі. Якое жарабя ўродзіцца, такім i здохне. Кавалічы. Якое гняздэчко, такое i яечко. Яцвезь. Якія самі, такія i сані. Каматава. Яму відаць адной клепкі не дастае. Рагачы. Яму хоць кол на галаве чашы. Караневічы. Ямо хлеб траякі: белы, чорны i ніякі. Пагараны. Я не сонцо, усіх не абагрэкз. Скідаль. Я чужую бяду пальцам развяду. Славічы. Яшчэ жарабя ў мяшку, а гобруць на яго шыюць. Рудавіцы. Яшчэ рыба не ў руцэ, a ў рацэ. Луцкаўляны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 246  ▶