Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Якая птушка, такі i галасок. Гліняны. Якая рука, такая i рукавіца. Гліняны. Як дбаеш, так i маеш. Старая Дубавая. Як дасі дзецям волю, сам пападзеш у няволю. Грыўкі. Як да жніва, та ледво жыва, а як да танцу, та „Мой каханцу". Азёры. Як есць, так I родзіць. Лаша. Як з казла малака. Стрэльчыкі. Як з раніцы, так i да вечара. Грандзічы. Як з яйца, так i да канца. Дзекалавічы. Як зарупіць, так i вочы пралупіць. Кунцаўшчына. Як за багатым, так кожны з хаты, як за бедняком, та толькі дзяк з папом. Дзекалавічы. Як зэгер. Кунцаўшчына. Як звон. Пагараны. Якія самы. такія i сані. Струбка. Які ставак, такі млын, які ойцец, такі сын. Ніжнія Пагараны. Як костка не мясо, так швагер не фамілія. Верцялішкі. Як кум не сваяк, так сыр не закуска. Лаша. Як кум не сваяк, так сыр да хлеба не прымачка. Зарубічы. Як куму не выдусіш, та на тым свеце мусіш. Адэльск. Як клічуць, так i адгукаюцца. Пыра. Як лес няроўны, так i людеі. Бросты. Як мукі сцячэ, та і свінка хлеб спячэ. Бубны. Як мукі скрыня, та і'свінка гаспадыня. Зарыца. Як Мікола па лёдзе, та коляды па водзе. Кунцаўшчына. Як мокрае гарыць. Сцяцкі. Як не будзя вода, та будзе пагода. Свіслач. Як ні рабі, а ўсім добрым не будзеш. Скраблякі. Як не кінь, та ўсё клін. Вішнявец. Як ні круці, усераўно мусіш умярці. Вусенікі. Як не еў, та не мог, а як паеў, та ні рук, ні ног. Лаша. Як прадаў кароўку, аддай i вяроўку. Лікоўка. Як пастараўса, так i маеш. Скраблякі. . Як пасцелеш, так i выспішса. Цвіклічы. Як плакаў, бог аднакаў, як стаў скакаць, стаў бог даваць. Адэльск. Як прыдзе бяда, та не палезя ў рот i яда. Кавалічы. Як пячонка не мясо, так швагер не фамілія. Лаша. Як па малаку - па два валаку, а па вадзе - ўзяў адну i годзі. Батароўка. Як пойдзе на ліхо, та бог розум адыме. Дарашэвічы. Як сыр у масле купаецца. Сапоцкін. Як сама лахудра, не паможа i пудра. Адэльск. Як стане на палено, та свіні па калено. Карозічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ісвінка
2 👁
 ◀  / 246  ▶