Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Чорт не бярэ i богу не патрэбны. Балічы. Чорт сем пар лапцяў падраў, пакуль пару да пары дабраў Рацічы. Чужога не гань i свайго не хвалі. Галавачы. Чужой працай сыты не будзеш.Батароўка. Чужым розумам не пражывеш. Парэчча. Чужая сям'я - цёмны лес. Кругляны. Ч у л i звон, ды не ведаюць, дзе ён. Свіслач. Чужую бяду я i пальцам развяду. Сухмяні. Чые вады відзіш пад лесам, а сваіх не бачыш пад носам Адэльск. Чыя рака, таго i рыба. Грандзічы. Чым за морам віно піць, лепш з Нёмна вадзіцу. Гродна. Шавец у дзіравых ботах ходзіць. Індура. Шкада кідаць i горка есці. Дубоўка. Шлюб пад плотам, а вяселе потым. Вялікая Альшанка. Шляхціц на загродзе роўны ваяводзе. Ланявічы. Што зарабіў, тое i сцерабіў. Кадыш. Што каму на ўме, той тое i дзяўбе. Іванаўцы. Што край, то абычай. Лікоўка. Што па той чэсці, калі няма чаго есці. Александрова. Што старана, то i навіна. Арэхавічы. Што сам не з'ясі, тое на рынак нясі. Гібулічы. Што ў цвярозага на ўме, тое ў п'янага на языку. Караневічьі. Што ў цвярозага на ўме, тое ў п'янага на губе. Пагараны. Шылам кашу есці. Лакно. Шыла ў мяшку не ўтоіш. Астравок. Шыла ў мяшку не ўтоіш, ката ў гаршку не схаваеш. Няцечы. Юр'я пасе кароў, а Мікола коней, йаша. Юр'я сказаў: жыто ўраджу, а Мікалай: пачакай, пагляджу Лаша. Юр'ява раса - не трэба гаўса. Квасоўка. Яблыко ад яблыні далёка не падая. Адамавічы. Яблыку няма дзе ўпасці. Абуховічы. Я гэту бяду пальцам развяду. Славічы. Язык без косці, што хоча, тое i хвосці. Радзевічы. Язык i да Кіева давядзе. Скідаль. Як асінка затрасецца, тады волік напасецца. Азёры. Як баба захоча, та 1 мёртвы зарагоча. Каўпакі. Як будзе воўк шчэнем i брахне на пень, тады будзе гэты дзень Свіслач. Як вадой плывуць грошы. Барбарычы. Як вокам акінуць. Сахзавод. Як вутка не мудрыць, а лебедзем не будзя. Лакно. Як гарохам аб сценку. Трычы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зясі, пянага, сямя, юря, юрява
4 👁
 ◀  / 246  ▶