твару, чорнымі валасамі i некаторымі асаблівасцямі звычаяў. Магчыма, гэта i ёсць нашчадкі былых Яцвягаў". Рака Свіслач - левы прыток Нёмана (даўжыня 137 км), пачынаецца на паўднёва-заходніх схілах Ваўкавыскага ўзвышша, бярэ пачатак каля вёскі Занкі ў Свіслацкім раёне, Выток яе невялікая крынічка (y вёсцы Занкі). За вёскаю Занкі, у выглядзе i невялікага ручая, цячэ праз урочышча Кавалёўшчыну, затым каля вёскі Грыцкі праз урочышча Крывое балота. Тут, на правым беразе Свіслачы. стаяла каплічка, а каля яе статуя бвятога Яна. Штогод да гэтай каплічкі ў дзень старажытнага земляробскага свята Купалля прыходзіла моладзь. Дзяўчаты збіралі зёлкі, спявалі купальскія песні, хлопцы абстаўлялі месца гуляния бярозкамі.палілі кастры, вадзілі карагоды. Дзяўчаты плялі вянкі, пускалі на ваду, варажылі пра сваё замужжа. Штогод сюды 6 студзеня (ст. ст.) з мястэчка Свіслачы (цяпер гарадскі пасёлак Свіслач), што каля вытоку ракі Свіслач, i з навакольных вёсак прыходзілі людзі i на чале з святарамі ішлі хрэсным ходам на вадохрышчы. 3 рэчкі бралі свянцоную ваду ў бутэлькі, пілі i неслі дамоў. Ад гэтага месца Свіслач цячэ праз гарадскі пасёлак Свіслач, на ўскраіне якога знаходзіцца стары парк, закладзены графам Вінцэнтам Тышкевічам. У 1805 годзе ім жа была заснавана гімназія. У 1851 годзе гімназія ператворана ў 5-класнае дваранскае вучылішча (яго скончыў Кастусь Каліноўскі). У гэтай гімназіі вучыўся i вядомы польскі пісьменнік І. Л. Крашэўскі. Цяпер вуліца гарадскога пасёлка носіць яго імя. За гарадскім пасёлкам Свіслач рака цячэ праз вёску Ранявічы (злева), вёску Пацуі, у канцы якой знаходзіўся некалі вадзяны млын Яблонскага, а далей - праз вёскі Яскалды, Клепачы, Kpacнае, Каласы. За вёскай Каласамі знаходзіўся некалі вадзяны млын, які быў уласнасцю бацькі Кастуся Каліноўскага i называўся „Мастаўлянскі млін". 3 левага боку ракі Свіслач - мястэчка Мастаўляны - радзіма Кастуся Каліноўскага. Ад пасёлка Macтаўляны аж да мястэчка Крынкі па рацэ Свіслач праходзіць граніца паміж Лольшчаю i Беларуссю. 3 правага боку ракі Свіслач - населеныя пункты Цецяроўка, станцыя Бераставіца, вёскі Рудаўляны, Ёдзічы, Кулі; з левага боку - вёска Баброўнікі (Польшча). Далей Свіслач нясе свае воды каля паселішчаў i ўрочышчаў Дзіневічы, Гінюшы, Лішкі, Муравана, Малыя'Эйсманты, Пухоўчыцы, Пачобуты, Падбагонікі, Макараўцы, Курчоўцы, Сарасекі, Водла, Канюхі, Казлы, урочышча Сукавічы, хутар Знайдзіна, вёска Грайна, Ярмолічы, былы Ярмоліцкі вадзяны млын, вёскі Жукевічы, Вялікія Ёдкавічы, Балічы, Лугавая, урочышча Вайтаўшчына (тут быў вадзяны млын), вёскі Ланявічы, Станявічы
Дадатковыя словы
малыяэйсманты
5 👁