Баруіучьг прым. Бадлівы (npa рагатую жывёлу). Тато неку барушчу карову купіў - нагой у дайніцу як бэнцнула, так з рук i паляцелу. Белева. Бус м. Посуд у выглядзе высокай кадушкі, выдзяўбанай з дрэва, для захоўвання збожжа. У нас І ціпер 5ac стаіць пат хлявом, ні згніў,што даўней сыпалі жыто. Грацдзічы, Азяркі. Басак м. Бусак,багор. Хаці ні далі зусім згарэць, басакамі сцены расцягнулі. Пыра. Басэтля ж. іран. Пра тоўстую, мажную жанчыну. Іван узяў неку басэтлю-жонку. Пагараны. Бат м. Вялікая лодка. Нешто бат пацёк, трз латаць, вадэ набірая. Дарашэвічы. Батарэйка ж. Кішэнны ліхтарык. Вазьмі батарэйку, на гуліцы цёмно, пасьвеціш сабе. Свіслач. Баўток м. Наседжанае без зародка яйцо, баўтун. Курыца нідобpo сядзела, кошкала, пераварочвала яйца — ні аднаго кураняці, yce баўтке. Лаша. Баўтун м. Балбатун, пустаслоў. Чалавек стары ўжэ, a некі баўтун,таворыць абы-што. Верцялішкі. . Бахур м. Бутуз; карапуз. Пашла б на работу, ды дзе гэтых бахуроў падзенеш, з кім пакіняш? Гібулічы. Бахураця н. Малое дзіця. Бахураня падлезло пад вое, чуць конь ні наступіў. Старая Дубавая. Бахурка ж. Маленькая дзяўчынка. Самы паехалі, a бахурку пакінулі з малым дзецям. Пракопавічы. Безгалбуе н. Пагібель, няшчасце, бяда. А кап на яго якое безгалоўе прышло, кап ён ні'вытрымаў, як нам уеўсо. Клачкі. Безработны м. Беспрацоўны. У нас безработных німа, кап тулькі хацеў рабіць, работа знойдзяцца. Караневічы. Белка ж. Вавёрка. Белка дзяцей ні баіцца, нават падрачваяцца з імі. Дуброва. Бельмы (i бельмачы) мн. экспр. Пра вылупленыя вялікія вочы. Адышоў, бельма на міне вытрашчыў i стаіць, як вупар. Гррніца. Пазаліваюць гарэлкай бельмачэ, што ім тыя дзеці. Хамякі. Беляхцець незак. Бялець. Нешто далёко ў полі бяляхціць, а што - i сам нузнаю. Барбарычы. Берагулька ж. Берагавая ластаўка, беражанка. Малымі, помню, гэтых берагуляк рукамі даставалі з норак. Занявічы. Беражок м. Каляровая палоска па краі хусткі. Дзісь прадавалі ў магазіні файныя хусткі, я адну купіла з жоўценькім берашком. Калбаскі. Беразіна ж. Бярэзнік. У беразіну як пойдзяш, так падбярозавікаў i набярэш kouI, файных такіх. Зарубічы. Берасцунь м. Збанок без ручкі. Берасцень кіслаго малака за дзёнь выпіў, смажыло піць. Бандары
Дадатковыя словы
б^с, бахўрка, баўтбк, безгалбўе, беражбк, берасц^нь, н^знаю, нівытрымаў
11 👁