Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Берда (бердо) н. Ткацкая прылада для набівання нітак утку ца аснове бёрда. Берда i сталёвыя i дзеравяныя былі, мы дзяравя* нымі мешкавіну ткалі. Гліняны. Беркулё'з (бяркулёс) м. Туберкулёз. Антася німа, на бякулёс усё хварэў i памёр. Яскевічы. Беспрасыпу прысл. Не прачынаючыся. Як лёг, так i спіць беспрасупу другія суткі. Гліняны. Бзіўкм. 1. Дзівацтва, капрыз. Нікуды ні дзеняцца, паганяя бзіка i зноў да жонкі верняцца. Эйсманты. 2. Невытрыманы чалавек, дзівак. Мікалай наш некі бзік, з ім талково ні пагаворыш. Квасоўка. , Бзпкаць незак. Агрызацца. Ціпер дзеці ні толькі ні слухаюць бацькцу, а бзыкаюць на іх, слова ні скажы. Каўпакі. Бібула ж. Прамакатка. У добраго вучня i бібула чыста, прывязана на нітаццы. Лугавая. Бібулка ж. Тонкая, празрыстая папера. У магазіні такую пяцёрку не прымуць, трэбо бібулкай склеіць. Калбасіна. Бікіш м. Доўгая суконная мужчынская вопратка, падагнаная ў таліі i з распоркай ззаду; бекеша. Г эта як лрыехалі з бежанства, з Pacўi, то ўсе шылі бікешы. Караневічы. БГла (біло). Папярочная перакладзіна (іх чатыры) для злучэння станін кроснаў. Замацуй білы клінкамі, а то кросна раз'едуцца. Каленікі. Бгмбус м. Здаровы, тоўсты, гультаяваты падростак. Гэтакі бімуус вырас, a бацькам нічого не памагая. Сапоцкін. Бітка ж. Моцнае велікоднае яйцо. Той рок у міне бітка добра была, многа яец навыбіваў, пакуль на смаляное нарваўсо. Рагачы. t Бітушчы прым. Бойкі, агрэсіўны. А ніхай яго, натта ж пятух бітушчы, нікому прайсці ні дасць, ногі паа&дзёўоваў. Струбка. Блашыцы мн. Клапы. Блашыцы завяліся ў хаці, рады німа. Бакуны. Блгзма ж. (i блізна). Дэфект у тканіне, блюзна. Блізмаў нарабіла, брытко будзя людзям паказаць. Зарубічы. Сляпая, ні бачыла, што нітка парваласа, блізнаў нарабіла. Свіслач. Блотнік м. Балотнік (дэталь веласіпеда). Каб ні блотнікі, та na той дарозі ні праехаў, калам закідало б усяго. Каўняны. Блюзка (блюска) ж. Блузка. Там блюскі бывалі ўсялякаго коляру,(якія толькі ўздумаяш, такія i былі. Адэльск. Блюзэчка ж. Блузачка. Некалі шляхцянкі блюзэчкі насілі з крамнай матэрыі, пекныя такія. ЗанявІчы. Блят м. Верхняя частка стала. Маці кожную сыботу мыла блят гарачаю вадою, бо за тыдзянь дзеці чысто ўквэцаюць. Чашчаўляны. Бляузгаць незак. Плявузгаць, гаварыць абы-што. Што ты бля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

pac^i, бацькцў, бзі^км, блбтнік, бібўла, бім^ус, паа&дзёўбваў, разедуцца
8 👁
 ◀  / 246  ▶