ды канец дзягі балэнтаецца, ні можа зашпіліць. Рагачы. Балюшчы прым. Балючы. А рана тая доўго ні гавіласа, балюшчая, што хоць на сцену лесь. Салаўі. Баляноўка ж. Даваеннай маркі веласіпед з драўлянымі абадамі, з шырокімі шьжамі. У нашаго Стася ашчэ польская баляноўка есць, добро егдзіць na лясчанай дарозі. Квасоўка. Бамбале мн. Пухіры на целе ад укуоаў катара. Камарэ пана* кусвалі ногі, аж бамбале павыскоквалі, ні вытрымаць. Адэльск. Бамбэрас м. Шматгадовая расліна, каля метра вышьіні, з прадаўгаватымі лісткамі, цвіце ружова-сінімі кветачкамі, утвараючы жывую агароджу. Праз бамбэрас ні пралезяш, густы, коляцца. Кунцаўшчына. На гарэ каля старога замка такі бамбэрас, што як пралазілі, та чысто ногі паабдзіралі. Ласосна. Банкачі мн. Авадні. Банкачэ жыць ні даюць, карсвы гіЛазуюць, уцякаюць у кустэ. Сабаляны. , Ба'нкі мн. 1. Бурбалкі на вадзе ў час дажджу. Myci, задажджыцца, нат на лужынах банкі стаяць. Кунцаўшчына. 2, Мыльныя бурбалкі. Дзяцьмі збярэмса, наробім мыла i давай пускаць банкі на воду, чые даўжэй прастаяць. Луцкаўляны. Банталацца незак. Матляцца. Карові, каб дахаты ні ўцякала c пашы, на шыю вешалі на вяроўцы калек. Калек банталаяцца, б'е па нагах, i карова ні ўцячэ. Кунцаўшчына. Прывяжы ляпей вяроўку да воза, хай ні банталаяцца. Кавалічы. Барабан м. Мачавы пузыр (з свінні, выкачаны ў лопелі, надуты п'аветрам i высушаны, з гарошкам у сярэдзіне) для забавы дзецям. Помню, як заколюць паршука, та тато c лосіка нам рабіў барабан. Кунцаўшчына. , Барабуля ж. Бульба. На вячэру зварылі барабулі, с квасам паямо. Бычкі. Караневічы. Баранцовы прым.: баранцовае небо - пакрытае перыстымі хмаркамі неба. Небо стало зусім баранцовым, мусі, непагадзь будзя. Бакуны. Барбара ж. Вяроўка з кручаных дубцоў для прывязвання плыта да берагу ў час стаянкі. Скідай ганавіцы, скачы на барбару, трымай/артволь! Селюкі. Барвінец м. Барвенак (шматгадовая травяністая расліна). Барвінец зялёны, ды па саду паслаўсо, а мой мілы чарнабровы па людзях сланяўсо (з нар. песні). Адэльск. Барджэй прысл. Жывей, хутчэй, шпарчэй. Барджэй ідзі, каб ні спазніўсо на аўтобус. Табала. Барджэй сядай, ды паедзям. Bepцялішкі. t Барліночак м. Барвенак. У нас у гародзі заўсёды барліночак рос, мама сеяла, як хто замуж ішоў бралі. Круглікі. Барьіла (барыло) м. Пра тоўстага, непаваротяівага чалавека. Некі барыло прышоў, мусі, які начальнік? Гожа
Дадатковыя словы
паветрам, трымайіартволь
10 👁