Сякі-такі целяпёй i то будзе ляпей. Гібулічы. Сяк-так, накасяк, абы не па-людску. Каўпакі. Таварышы пазнаюцца ў блдзе. Гінавічы. Тады будзе жаніцца, як быке будуць цяліцца. Сцяцкі. Такі свет настаў, не палажы, не пастаў. Гарны. Там у іх печкі i лаўкі. Пракопавічы. Там чорту выгода, дзе ў сям'е нязгода. індура. Тапелец i за брытву ўхопіцца. Парэчча. Таўчэцца,як Марко па пеклё. Рагачы. Твае дзеці, табе i глядзеці. Кавалічы. Толькі тады ад зямлі пазнаць смак зможаш, калі гной паложыш. Эйсманты. Трымаць хвост пісталетам. Кунцаўшчына. Трэбо жыць, як набяжыць. Путрышкі. Трэлле языком, як сабака хвастом. Луцкаўляны. Тут такі парадак, як ў дурного ў торбе. Галаўнічы. Ты пражыла сем год у свёкра i не ведаеш, што сука без хваста. Рудавіцы. Ты яму белае, а ён - чорнае. Абухава. У адным месцы густа, а ў другім - пуста. Саволеўка. У адзін дзень - дзесяць перамен. Прывалка. У бальніцы i сцены лечаць. Гродна. У бутылку заглядаць. Рыдзелі. У ваці - сядзі ў хаці. Кульбакі. У вочы лісам, а за вочы ваўком. Скідаль. У галоты найбольш работы. Старая Руда. У гасцях добра, а дома яшчэ ляпей. Баброўнікі. У дрыжыкі кідае. Лаша. Узяў кабылу на сваю галаву. Баранава. У каго дочак сем - i доля, ўсем, а ў каго адна - i доля жадна. Парэчча. У каго есць матка, у таго i галоўка гладка. Караліно. У кожнага зубы белыя. Пушкары. Укралі - i сабакі не брахалі. Прыгодзічы. Укусіў бы сябе за локаць, ды не дастанеш. Чэхаўшчына. У каго матка, у таго i галоўка гладка. Скраблякі. У людзей пытай, ды свой розум май. Парэчча. Улез у нерат, ні ўзад, ні ўперад. Новая Руда. У марцы, як у гарцы. Дзекалавічы. У марцы, як у гарцы, уноч пячэ, а ўдзень цячэ. Пышкі. У міру, як на вялікім nipy, хто скача, а хто i плача. Гродна. У нас заўсёды так, калі есці - ложак брак. Галаўнічы. Уначы трашчыць, а ўдзень плюшчыць. Белева. У Нясвіжы людзі хіжы, салому таўкуць, бліны пякуць, сена смажаць, бліны мажуць. Гродна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сяме
17 👁