Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Упопярак дарогі стаяць. Дзекалавічы. У папа рукавы шырокія, іх ніколі поўных не насыплеш, людзі сыпалі i саракоўкі i рублі i не насыпалі. Гродна. У полі набярэцца, дома нажарэцца i усё мало крычыць. Жукевічы. У раду, як у мяду. Саломенка. Усадзіў бог душу ні ў пень, ні ў грушу. Лугавая. У свіні рыло, каб рыла. Пыра. Устаўусвіныя галасы. Цвіклічы. Устаў, яшчэ чэрці на кулачкі не зыходзіліся. Кунцаўшчына. У суботу - на работу, у нядзелю - на вясеяле. Завадзічы. Усе чэрці адной шэрсці. Гожа. Усе дабры бабры. адны выдры ліхі. Азёры. Усе бабры дабры, адна выдра кепска. Баброўня. Усё забыто, што зямлёю прыкрыто. Малая Альшанка. Усё забыто, што у землю зарыто. Кунцаўшчына. Усе за аднаго, а адзін за ўсіх. Гродна. Усё прайшоў: трубы i чортавы зубы. Батароўка. У страха вочы вялікія. Лугавая. Усюды добра, а дома ляпей. Грыўкі. Усяго смашнаго не пераясі i харошаго не пераходзіш. Панямунь. Утрунугрошай некладуць. Азёры. У хаце ўсероўна, як у загаце. Свіслач. У цябе стан, як у бабы, рукі, ногі, як у жабы. Грынёўка. Учора гулi, дзісяй - гулi, будзем хадзіць без кашулі. Квасоўка. У чужую душу не ўлезеш. Баброўнікі. У чужыя коледы не мяшайся. Караневічы. Учапіўся, як смала да кала. Жытаўшчына, У чым у касцелі, у тым i ў пасцелі. Адамавічы. У яго на вярбе грушы растуць. Грыўкі. У яго жаба на языку не спячэцца. Круглікі. Уяготолку, н інаголку. Гарны. Фашысты высока масціліся, ды нізко зваліліся. Малахавічы. Хай той бык здохне, якога каровы боруць. Пагараны.. Хай бог дае, як сам знае. Занявічы. Хлеб да сыра не прымочка. Зарубічы. Хлеб не нявеста, які ўдасца, такі i з'есца. Карозічы. Хлопец, хоць вады напіса. Ніжнія Пагараны. Ходзіць ходырам. Зарубічы: Холад малайцу не перашкода. Баранава. Хоць бокам каціся. Кавалічы. Хоць боса хаджу, але з перцам ем. Азёры. Хоць бы каза бела, абы пасаг мела. Грандзічы. Хоць будзь ты найлепшы плавук, а не вырабішся з маіх рук; панямунь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесца
5 👁
 ◀  / 246  ▶