Свой свалка бачыць здаляка. Парэчча. Свой у боку, а сусед - у воку. Караневічы. Свой з сваім б i с я, кусайся, а чужы не мяшайся. Скрыннікі. Сілаю не будзеш мілаю. Тумашы. Сіла партыі ў народзе. Круглікі. Скажы слова на пазногаць, а даложаць- налокаць. Гліняны. Сказаў, як звязаў. Дубоўка. Скаліць зубы. Табала. ' Скрыпучае дзераво перастаіць i здаровае. Струбка. Скупому два разы баліць. Грыўкі. Сколькі вутка не мудрыць, а лебедзем не будзе. Казіміроўка. Сколькі вяроўку не вій, а канец ёй будзе. Путрышкі. Славіцца хата не вугламі, a пірагамі. Скідаль. Служы пану верне, та ён табе перне. Ласосна. Слухай другіх i свой розум май. Гліняны. Слухай мяне, та бяда не міне. Свіслач, Слова да слова - будзе мова. Грандзічы. Слова Леніна не забудзецца, што сказаў, тое збудзецца. Парэчча. Слязьмі бядзе не паможаш. Старая Руда. Смерць без прычыны не бывае. Шэмолеўцы. Снегу навее - хлеба прыбудзе, вада разальецца - сена набярэцца. Малая Альшанка. Спіць, як пяньку прадаўшы. Гродна. Спіць i ў вус не дуе. Каленікі. Спіць, як пшаніцу прадаўшы. індура. Сполна - гэта колка. Кавалічы. Спрытны на прыказкі, як скура на прывязкі. Літвінкі. Спрытны i да гулянячка І да рыканячка, а запражы ў саху, та ён возьмя ды ляжа. Грыўкі. Стаіць пад фігурай, а чорт пад скурай. іванаўцы. Стало немцам не да юру - абы вынесці сваю шкуру. Гродна. Стогне для мадэлі, каб людзі глядзелі. Хамякі. Стары друг лепшы новых двух. Скідаль. Старая міласць не ржавее. Клачкі. Стралой камень не праб'еш. Пыра. Страляў у сокала, а папаў у варону. Гліняны. Сухі мажац, мокры квецень, а май халодны - будзе рок хлебародны. Парэчча. Суша не высушыць, а мача - вымачыць. Дайлідкі. Схапіў шаты-латы i дахаты. Лугавая. Сцяражонага І бог сцяражэ. Квасоўка. Сыты галоднаму не верыць. Дзекалавічы. Сыты галоднаго не разумев. Гінавічы. Сыты галоднаму не раўня. Рыдзелі
Дадатковыя словы
прабеш, шэмблеўцы
5 👁