Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Пусці свіню пад стол, та яна залезе i на стол. Дзекалавічы. Пусціўся ў сабачую шкуру. Адэльск. Рабі нябожа, та i бог дапаможа. Мігова. Рабіцьла показкі. Чэхаўшчына. Рабіць па канец рук. Караліно. Рабіць абы з рук. Старая Руда. Рабіць абы дзень да вечара. Парэчча. Рабіць, як баран на трыбух. Карозічы. Работа не воўк - у лес не пабяжыць. Перстунь. Работы да самай суботы. Радзевічы. Рад бы касіць, ды няма каму касу насіць. Яцвезь. Радаваўся старац, што пражыў марац, а прышоў май - i паняслі ў гай. Старая Дубавая. Раз радзіла маць, раз трэба i паміраць. Ласосна. ' Ранак-панак. Перстунь. Раней гнаў пан, а ціпер - план. Бакуны. Ранняя птушачка зубкі калупае, а лозная птушачка вочкі працірае. Доргунь. Расце на лес гледзячы. Кашэўнікі. Расцэнкі, як гармонік, як хочаш, так i расцягай. Аульс. Рыбка ў рацэ, а не ў руцэ. Сухая Даліна. Рызыкант на ўвесь кант. Сабаляны. Сабака брэша - вецер носіць. Радзевічы. Сабакі не брахалі, а сало ўкралі. Жытародзь. Сабака i на бога брэша. Пруды. Сава не прывядзе сакала, * такога черта, як І сама. Лойкі. Сады садзі i ў маладосці i ў старосці. Малахавічы. Садзі там вішню, дзе зямля лішня. Салаўі. Салаўя баснямі не кормяць. Караліно. Сам не гам i каму не дам. Баранавічы. Сані наладзіў, а каня няма. Гліняны. Сваіх многа, а як прыдзецца жаніцца, няма за каго зачапіцца. Табала. Сваё дзіця не кацянё, за плот не выкіняш. Адёльск. Свайго злодзея не ўпільнуеш. Капцёўка. Свайго кепскага не хвалі, а чужога добрага не гань. Копанькі. Свату перша чарка i перша палка. Каўпакі. Свая кашуля бліжэй цела. Скраблякі. Свая хатка, што родная матка, Баяры.' Свет не без добрых людзей. Гарны. Свет вялікі, а дзецца няма куды. Караневічы. Свіне не да парасят, калі яе смаляць. Цыдовічы. Свіня пройдзе i то рохне, а чалавек не адазвецца. Свіслач. Свістаў, пакуль дастаў, папасвішчаш, пакуль ззышчаш. Рацічы. Свішчы, не свішчы, а салаўём не будзеш. Навумавічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 246  ▶