Папаласа, як сляпой курыцы зерне. Копанькі. Панская хвароба, як беднаго здароўе. Скраблякі. Панскія натуры патрабуюць пышныя хаўтуры. Селюкі. Панэ сварацца, a ў мужыкоў чубэ трашчаць. Адзльск. Папову дачку пазнаюць i ў чырвоным андарачку. Парэчча. Папрацуеш да поту, з'ясі ў ахвоту. Лукавіца. Пасаліўшы. можно есці. Тужаўляны. Патрэбны, як у мосці дзірка. Верцялішкі. Патрэбны дазарэзу. Пруды. Пашлі дурнота, а за ім - другога. Грандзічы. Пашло ўсё прахам. пропадам. Навасёлкі. Пашоў шукаць ветра ў полі. Рагачы. Па-шляхоцку - папалам клёцку, a ў мужыцкім шчоце - па тры клёцкіўроце. Гродна. Першы дзень - госць золато, другі - серабро, трэці - медзь, дадому едзь. Гродна. П'е гарэлку, як шавец. Парэчча. Піво-не пераліўкі. Солы. Пілі б да елі б, ды нечаго. Свіслач. Пільнуй себе i будзе з цебе. Сцяцкі. Пі, сынок, ni, толькі не пахмяляйся. Гожа. Плачце, вочы, хоць павылазце. Літвінкі. Прыйдзе Рыгорка, будзё табе горка. Курпікі. Прышый-прысцябай. Галавачы. Поп людзей навучае, а сам бабу валяе. Караневічы. Пра яго людзі як у бубен б'юць. "Габала. Прайшлі тыя ча'сы, што non еў каўбасы. Балічы. Працуй, нябожа, тады i бог дапаможа. Хлістовічы. Праца нікога ні крыўдзіць. Парэчча. Прыйдзе мароз i на крапіву. Свіслач. Прыйшоў Пятрок - адпаў лісток, прыйшоў Ілья - адпало два, прыйшоў icnac - лето ад нас. Гожа. Прапаў, як камень у воду. Віцькі. '* Праўда наверх выйдзе. Кульбакі. Праўды ні на толку няма. Карозічы. Праўды на грош няма. Белева. Праўда вочы коле. Кашэўнікі. Праўда крыўдзе вочы пора. Лукавіца. Праўда халодная, а мана цёплая. Гліняны. Прыкусі язык. Хамуты. Прымачы хлеб сабачы. Скраблякі. Прыйшоў Спас - лето ад нас. Баранава. Прышый кабылі хвост. Лойкі. Прыяцелі прызнаюцца ў бядзе. Сапоцкін. Прэ не ў свае духе. Баброўнікі
Дадатковыя словы
бюць, зясі, часы
4 👁