Hi роду, ні плоду, як камень у воду. Балічы.. Hi села, ні пала, а бабе давай сала. Радзевічы. Hi ў пяць ні ў дзесяць. Нямейшы. Ніхто не ведае, як хто абедае. Баяры. Нішто само ў рукі не прыдзе. Васілевічы. Hi село ні пало, а бабе рабі купало. Зарыца. Hi з музыкі, ні з муляра, век не будзе гаспадара. Адэльск. Hi поп, не адзявайся ў рызу. Індура. Hi слуху ні духу. Кашэўнікі. Hi ў склад, ні ў лад, пацалуй кабылу ў зад. Радзевічы. Hi тая карова, што многа рыкае, а тая, што малака дае. Гожа. Ніпоўна вока. Пышкі. Няма тае хаткі, каб не было звадкі. Адэльск. Нядбаліца горш як п'яніца. Грандзічы. Нявеста славіцца працаднямі, а не падушкамі. Калбасіна. Няпрошаны госць горш татарына. Саломенка. Нязванаму госцю месца няма. Лойкі. Няма лепшай рэчы, як свіныя плечы. Каўпакі. Няма лепшай рэчы, як на сваей печы. Гліняны. Паабедаў, a жывот i не ведаў. Зарыца. Па адзежы сустракиюць, а па розуму праважаюць. Пералом. Па гарэ каб ты хадзіў i слонца не бачыў, Парэчча. Пагонішся за двума зайцамі, ні аднаго не ззымаеш. Каран вічы. Падвясці пад дурнота хату. Пракопавічы. Падвясці пад касцёл. Пяслі. Падлез, як кашаль пад хваробу. Хамякі. Пад ляжачы камень i вада не пацячэ. Бяляны. Паехаў сабакам па сено. Тумашы. Пазбірала талаку - пагуляла на таку. Малахавічы. Пазнаць пана na халявах. Занявічы. Пазнаць пана na гузіках. Парэчча. Пазнаюць дачку i ў чырвоным андарачку. Скідаль. Пайшоў сабакам сено касіць. Тумашы. Лакуль з багатаго пух, та з беднаго - дух. Адэльск. Пакуль сонца зыйдзе, раса вочы выесць. Скрыынікі. Пакуль сыты з'едзецца, та худы здохне. Сапоцкін. Пакуль чужы скрывіцца, та свой заплача. Дзекалавічы. Палуднічкі гудуць, а нам есці не нясуць. Свіслач. Палуднічкі гудуць, жанцам спаць не даюць. Кунцаўшчына. Па ласым кусе i вады нап'юся. Вялікая Альшанка. Па малаку i ног не павалаку. Парэчча. Палохана варона i куста баіцца. Круглікі. Па Міколе не сей ніколі. Грыўкі. Пана клянуць, a ён таўсцее. Брузгі
Дадатковыя словы
зедзецца, напюся, пяніца, сустракйюць
3 👁