Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Не дай i не лай. Рацічы. Не даць радачкі. Перстунь. Не дуры галавы. Пракопавічы. Не дай бог свіне рог, а мужыку панства,Рагачы. Недасол на стале, а перасол пад сталом. Жукевічы.. Не еж часныку, та з рота не будзе смярдзець. Лойкі. Не жолаб да каня ідзе, а конь да жолаба. Белыя Балоты. Не заўсёды світае. як певень спявае. Глядавічы. Не зведаўшы броду, не сунься ў воду. Занявічы. Не знаеш броду, не лезь у воду. Славічы. Не капай на другога ямы, бо сам увалішся. Казловічы. Не кармі свіню вадой, а Кармі яе мукой. Гожа. Не карай, божа, нічым, як другам ліхім. Цыдовічы. Не капай пад кім ямы. бо сам увалішсл. Гарны. Не мець дзе галавы падзець. Сонічы. Не май сто рублёў, а май сто сяброў. Падкрыжакі. Не нашему цяляці ваўка дагнаці. Малая Альшанка. Не плаціць багаты, а вінаваты. Доргунь. Не пішы пяром. а пішы ўмом. Малахавічы. Не прапіла, не праела, а так марна прайшло. Казіміроўка. Не прыедзе сват на кане, дык прыедзе на кіе. Дарашэвічы. Не пазычыш - адна бяда, а пазычыш - дзве бяды. Свіслач. Не радзісл дзеўкай красней, а ра'дзіся шчаснай. Забагонікі. Не руш Рыгара, хай сядзіць, як rapa. Баброўнікі. Не с пасагам жыць, а з чалавекам. Путрышкі. Не столькіработы,сколькіхвальботы. Дзекалавічы. Не садзі носа ў чужое проса. Казловічы. Не такіх відалі, ды чэрці пабралі. Свіслач. Не той сябра, хто мёдам мажа, а той, хто праўду кажа. Пальніца. Не таму не стало, што ў сторану скакало, а таму, што мало нажала. Радзевічы. Не ад таго мы збяднелі, што прапілі i праелі, а ад таго, што мало мелі. Сухая Даліна. Не тал ліса, што зрадзіла, а тая, што ўскарміла. Кульбакі. Не той тавар, што ляжыць, а той, што бяжыць. Путрышкі. Не такі чорт Страшны, як яго малююць. Малая Жорнаўка. Не той хлеб, што ў полі, а той, што ў стадолі. Гушчыцы. Не трзба халаста, абы жонка была таўста. Галавачы. Не ўсе дома. Сабаляны. Не ўсё золата, што блішчыць. Сінявічы. Не чапай чужога цела, i тваё будзя цэла. Кукалі. Не чапай'чужога, не бойся нікога. Балічы. Не шукай бяды, бяда сама прыдзе. Скідаль. Нікому свайго розуму не ўставіш. Саволеўка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

радзіся, чапайчужога
2 👁
 ◀  / 246  ▶