Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Мы калгасным ураджаем усіх ворагаў пужаем. Малахавіны. Мыслі за гарамі, а смерць - за плячамі. Хамякі. Млкінай набіта галава. Караневічы. Мятліца - хлеба палавіца. Агароднікі. На беду многа не трэба. Тумашы. Набраўся, як жаба калу. Ласосна. На бога ўпавай i сам не зявай. Кругляны. Набожна, як свіня падарожна. Гібулічы. На бязрыбі І рак рыба. Лікоўка. Нават вухам не вядзе. Рацічы. Нават i ў голаў не бярэ. Трычы. На вус наматваць. Горніца. На грамніцы пал'ова зіміцы. Бяляны. Нагаворыць цэлую бочку арыштантаў. Цвіклічы. На грамніцы ляпей бачыць ваўка ў аборы, чым с они, а ў каморы. Паша. На ём аж скура гаворыць. Баброўня. На ём далёка не заедзяш, дзе сеў, там i злезеш. Каменка. На Ілью поўную печ хлеба налью. Рудавіцы. На Казімера зіма ўмера.' г невеншчызна. На Мацея зіма пацея. Адэльск. Наняўся, як прадаўся. Баранавічы. На пана хварэць. Каленікі. На пахілае дзераво І козы скачуць. Прывалка. Нарабіў чорт балота, ды няма каго саджаць. Гродна. На радзіме i паміраць лягчэй. Струбка. На сваім сметніку i пятух праў. Батароўка. Наставіўсл, лк мыш на крулэ. Скідаль. На тое i Юлька, каб была чыста кашулька. Сухая Даліна. На твой гнеў - не гароджаны хлеў. Кругляны. Наўперад бог даў пальцы, чым відэльцы. Радзевічы. На чужы раток не накінеш платок. Сцяцкі. На чыім возе едзеш, таму i песні спявай. Рыдзелі. На шыі сядзіць. Грандзічы. На Юр'я мароз - сей тару i даліну, будзе гавёс. Горніца. Не адна птушка ў свае гняздо не гадзіць. Трычы. Не будзьзельмі добрым, а то свіня з'ядзяць. Сухая Даліна. Hi богу свечка, ні чорту качарга. Кунцаўшчына. Не бяда, калі есць лебяда. Каўпакі. Не бяры чужога І не бойся нікога. Гожа. Не важна, што бумажна, абы шахацела. Парэчча. Не выйдзе з маіх рук. Кульбакі. Не ганi каня дубцом, а гані гаўсЬм. Рыбніца. Не дай бог свіне рог, а то ўвесь свет запора. Парэчча. Не дастае адной клегжі. Балічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зядзяць, палова, юря
2 👁
 ◀  / 246  ▶