Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Летні дзень год корміць. Белева. Лето робіць на зіму, a зіма на лето. Дзекалавічы. Лій ваду, вада будзе. Малая Капліца. Лішняга i свіня не ядуць. Стрыеўка. Л'об нізкі, нос слізкі, відаць, лізаў панскія міскі. Скідаль. Ложка дзргцю запсуе бочку мёду. Балічы. Любі жонку, як душу, a калаці, як грушу. Лаша. Любіў рак жабу, аж вочы выеў. Гліняны. Любіць чужымі рукамі жар заграбаць. Адэльск. Любіліся, кахаліся, як малыя дзеці, a ціпер разышліся, лк туман па свеце. Радзееічы. Любіліся, кахаліся, як галубкі ў стрэсе, a разышліся, як ягадкі ў лесе. Зарыца. Любіш узлць, любі i аддаць. Пруды. Людскія слёзы не падаюць на камень. Скамарошкі. Людзі не родзяцца калекамі, a чыняцца. Дарашэвічы. Люлі, люлі, дзіця, спаць, адна матка - бацькоўпяць. Адэльск. Ляжаць логма. Кульбакі. Лялей бачыць на грамніцы ваўка ў аборы, чым сонца ў каморы. Пруды. Ляпей быць галавою ў камараі, чым нагою ў слана. Радзевічьі. Ляпей есці бульбу з вадою, чым мясо з бядою. Верцялішкі. Ляпей з разумным згубіць, чым з дурным знайсці. Ліхачы. Ляпей рано замуж выйсці, чым старой дзеўкай быць. Балічы. Лялей у пяску гніць, як з нямілым жыць. Саломенка. Ляпнуў, як пасталом па вадзе. Сухмяні. Пытаецца люты, ці добра абуты. Пагараны. Маладая - пад хвост курам заглядае. сухая Даліна. Маладога кроў грэе. Азёры. Малакоў каровы на языку. Дубоўка. Малая сабака да здыхаты шчаня. Свіслач. Маёва раса лепш, як гарнец гаўса. Квасоўка. Май - валам дай, а сам на печ ўцякай. Караневічы. Малоць языком. Сабаляны. Марац укусіць за палец. Грыўкі. Маці пазнае дачку i ў чырвоным андарачку. Карозічы. Машына любіць розум i ўмелыя рукі. Малахавічы. Менш гавары, a больш слухай. Грандзічы. Меля языком, як сабака хвастом. Парэчча. Мінуліся тыл рачкі, што выпірало бачкі. Гібулічы. Мужык дурны, як варона, а хітры, як чорт. Кунцаўшчына. Мужык i жонка - адна машонка. Караневічы. Мужык І жонка - адна кішонка. Пяслі. Мужык з пастол, а саджай яго за стол. Свіслач. Мужык i чорта перахітрыць. Сапоцкін
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лоб
3 👁
 ◀  / 246  ▶