За спае грошы - усюды харошы. Цыдовічы. Затуліўшыся ў куток, па тры чарачкі у раток. Пагараны. За такі алей хай будзе так весялей. Гібулічы. Захочаш сабаку удэрыць - кій знойдзяцца. Лугавая. Збіцца з панталыгу. Скамарошкі. Збіцца з толку. Вялікая Альшанка. 3 богам, Параска. дарога, як ляска. Радзевічы. 3 богам, Параска, калі людзі ўдаюцца. Зарубічы. 3 вады сухім выйсці. Тарусічы. 3 велькай хмары - малы дождж. Лужкі. Згінуў, як карова языком злізала. Літвінкі. Здаецца ўкусіў бы сябе за локаць, ды не дастанеш. Бычкі. Здаровя за грошы.не купіш. Каўняны. Здаровя лёгка страціць, ды цяжко набыць. Стрыеўка. Здароў буду - грошай дабуду. Азёры. 3 добрым мужыком i свінка - гаспадынька. Саломенка. 3 добрым мужыком нажывешся, a з кепскім нагаруёшся. Азёры. 3 ім кашы не зварыш. Пушкары. Зімой снегу не дапросішся. Пагараны. Зімовы Мікола замасціў i загваздзіў. Парэчча. 3 каласочка-жыта бочка. Клачкі. 3 камарыны нос. Пыра. Зкута ў кут i вечар тут. Прывалка. 3 кропляў - мора, з зерняў - тона. Грандзічы. 3 кім павядзешся, ад таго i набярэшся. Хамуты. Злазь з даху i не псуй.гонты. Квасоўка. Злосці - поўныя косці. Бакуны. 3 ляеочку прыдзе. a з пясочку - не. Радзевічы. 3 міру na нітцы - голаму рубашка. Славічы. 3 малой іскры бывае вялікі пажар. Гродна. 3 мужыком цесна, а без мужыка - сумна. Гібулічы. Знае кот, чыё сало з'еў. Палаткова. Знаем без папа, што ў нядзелю свято. Губінка. Знаю, што з раю, ды з якога - не знаю. Г родна. 3 песні слова не выкінеш. Лікоўка. 3 працы не паставіш палацы, а толькі горб нажывеш. Скраблякі. Зубы зэліць. Пруды. 3 усіх бакоў скубуць. Пышкі. 3 чужой бяды не смейся. Эйсманты. З'еш адзін хоць вала - адна хвала. Хлістовічы. З'еў воўк кабылу, пакінуў хвост I грыву. Мешкенікі. Зяць - любіць узяць. Сапоцкін. Зяваць - ваду хлябаць. Абухава. i вашым І нашым. Пералом. І воўк сыты І козы цэлыя. Коматава
Дадатковыя словы
зеў
4 👁