Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
Добра працуеш - павагу маеш. Канюхі. Добро пець лалом за чужым сталом. Гродна. Добро з тым сварыцца, хто бога баіцца. Свіслач. Добры чалавек. як спіць, га з кіем каля яго можно прайсці. Сцяцкі. Дождж ідзе не тады, калі ждуць, а калі жнуць. Дзекалавічы. Дождж не тады ідзе, к а л i просядь, а калі косяць. Дарашэвічы. Дождж у маі - будзя хлеб на гультаі. Малая Капліца. Дом не з каўбас, каты не з'ядуць. Жукевічы. Доўг цяляці не прывядзе. Верцялішкі. Дрэнная тая дамова. дзе быка бадзе карова. Гродна. Думы за гарамі, а смерць за плячамі. Тарусічы. Дурнота вучыўдь, што хворага лячыць. Галавачы. Дурны пакуль пальцам не памацае. не паверыць. Гібулічы. Дурны не дагадаецца, а разумны прамаўчыць. Казіміроўка. Дурня корчыць. Цвіклічы. / Дурняў не сеюць. не гаруць, яны самыя растуць. Г алавачы. Духе з цябе выпра. Лаша. Еж, кал! рот свеж, а памрэш - калом не ўваб'еш. Круглікі. Ён нагаворыць табе бочку арыштантаў. Белева. Жаба на языку не спячэцца. Грыўкі. Жаданая праца, як узыход сонца. Ласосна. Ждала месаеду - думала паеду, месаед прайшоў i ніхто не зайшоў. Скідаль. Жыве, як баран да рэзі. Хамякі, Жыве, як у бога за плячыма. Вішнявец. Жыве, як у бога за пазухай. Караневічы. Жывы ў землю не палезяш. Чэхаўшчына. Жыццё пражыць - не парог пераступіць. Пыра. Забляялі козы, прывялі маладую ў слёзы. Эйсманты. За ганучу падняў бучу. Парэчча. 3 аднаго вала дзве шкуры не здзярэш. Рыбніца. За дурной галавой i нагам не спакой. Лэйгабалі, Закон, як дышла, куды павярнуў, туды i вышла. Батароўка. За камаром не ганіся з малатком. Гліняны. За кампаню цыган павесіўся. Нямейшы. Заліць вочы. Ласосна. Замуж выйсці — трэбо знаць: позно легчы, рано ўстаць. Навасёлкі. Запасайся на сто лет, а смерці, што дня спадзявайся. Грандзічы. Запас бяды не чыніць. Лугавая. Запын} чорта з дзвярэй, та ён у акно. Каменка. За пяць пальцаў не купіш. Лужкі. Зарабіў, як Заблоцкі на мыле. Скраблякі. За рубель бацьку роднага прадасць. Гожа. За свой грош усюды харош. Славічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вучы^дь, зядуць, ўвабеш
8 👁
 ◀  / 246  ▶