Дай мне знаць, з кім век векаваць. Жыдомля. Далей сваго носа не бачыць. Балічы. Далей у лес - болыи дроў. Зарубічы. Да Міколы няма дабра ніколі. Лаша. Да пары збан воду носіць, ухо адарвецца i збан паб'ецца. Бяляны. Дармоваму каню ў зубы не глядзяць. Скамарошкі. Дарагая ложка да абеду. Салаўі. Дар за-дар, дарма - нiц. Караневічы. Дасць бог дзень, дасць бог пішчу. Рыбніца. Да святога духа не скідай кажуха, Занявічы. Даў бог цяля, ды хлява на яго няма. Рыбніца. Даў бог вала, ды няма на яго хлява. Караліно. Да цябе не п'юць, не кажы „Будзь здароў!". Верцялішкі. Два века жыць не будзеш. Старая Дубавая. Два юрЧ абодва дурні: Адзін халодны, другі - галодны. Свіслач. Дзе бяда, там нуда. Літвінкі. Дзе густа, а дзе пуста. Кругляны. Дзе далінка, там i хлеба асмінка. Каўпакі. Дзе двух б'юцца, там трэці карыстае. Каменка. Дзе далок, там i панок. Селюкі. Дзе далінка, там i хлеба скарынка. ЛашаГ Дзе коратка, там i рвецца. Скідаль. Дзе лепшы далок, там i панок. Пагараны. Дзеля дружбы цыган павесіўся. Караневі.чы. Дзень хваляць, калі пройдзе, а мужыка - калі памрэ. Свіслач. Дзе п'юць, там i разліюць. Карозічы, Дзе свае сабакі грызуцца, туды не лезь. Радзевічы. Дзесятая вада па кісяле. Падліпкі. Дзе сам чорт не дойдзе, туды бабу пашле. Балічы. Дзеткі радасць, дзеткі i гора. Завадзічы. Дзеці, дзеці, добра з вамі ў леце, a зімой, хоць аб печ галавой. Лаша. Дзеці гадаваць - ночы не спаць. Ліхачы. Дзеці гадаваць - гора гараваць. Жылічы. Дзеці - расплыліся па ўсім свеце. Зарубічы. Дзе чарка i аладка, там i грамадка. Гродна. Дзе чорт сам няйме, j-уды бабу пашле. Адэльск. Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота, там - пуста. Малахавічы. Дзіравага мяшка не напоўніш. Ласосна. Дзісяй гулi, учора гулі, будзем хадзіць без кашулі. Квасоўка. Дзяцей, як бобу, а хлеба - ні дробу. Гліняны. Добрае далёка чуваць, а кепскае яшчэ далей. Рацічы. Добра жывецца, так i песня пяецца. Калбасіна. Добра ў гасцях, а дома яшчэ ляпей. індура
Дадатковыя словы
бюцца, пабецца, пюць
13 👁