І камень не вечны. Пальніца. I канцы ў воду. Гожа, Ілья нарабіў гнілля. Ласосна. Ілья накідаў у раку гнілля. Пышкі. І месаед прайшоў, i ніхто не зайшоў. Адэльск. І пылінкі у роце не мела. Дарашэвічы. Іскры з вачэй сыплюцца. Жукевічы. I свінка гаспадынька, калі мукі скрынка. Круглікі. Ісці блізкі свет. Лукавіца. І тут гу-гу i там гу-гу - i нічого разабраць не магу. Жыдомля. І ў добрай сям'е вырадак бывав. Палаткова. Іспас - памілуй нас, будзем гавець табе дзве нядзелі ў гарачы час. Рудавіцы. Каб ведаў, што ўпаду, та саломкі падаслаў бы. Радзевічы. Каб заможна жыць, трэбо працу любіць. Зарубічы. Каб знаў, што ўпадзеш, та сеў бы. Навасёлкі. Каб каза не скакала, та нагі б не зламала. Адамавічы. Каб не затыкі ды датыкі, та i сарока кросна ткала б. Жыдомля. Каб на цябе яма ззяла. Малая Альшанка. Каб рыбку з'есці, трэбо ў воду ўлезці. Славічы. Каб сем год мак не радзіў, та голаду небудзе. Свіслач. Каб ты хадзіў па свету i зямлі не бачыў. Кунцаўшчына. Каб ты зязюлькі не чуў. Гродна. Каб ты пашоў з Бэркам навыпярадкі. Кунцаўшчына. Каб ты пад сабой зямлі не бачыў. Гібулічы. Каб тулькі была лужа, а свіня знойдзецца. Лаша. Каб тыя мыслі да напраўду вышлі. Гліняны. Каб той розум, ды спераду. Круглікі. Каб у ганоры быць, трэба працу любіць. Ланявічы. Каб хто ў небе пабываў, ды ў бога запытаў. Пагараны. Каб цябе ваўке зарэзалі. Мігова. Каб цябе качкі стапталі. Кунцаўшчына. Калі гною густо, не будзе у полі пусто. Радзевічы. Калі грыбна, та І людна. Прывалка. Калі даюць - бяры, а калі б'юць - уцякай. Бяляны.. Калi дзіця падае - бог падстаўляе падушку, а калі стары падае, та чорт барану. Свіслач. Калі дождж ідзе у маі, будзе хлеб на гультаі. Лікоўка. Калі есць хлеб І вада, та не бяда. Гожа. Калі заб'еш бабра, не будзеш мець дабра. Баброўнікі. Калі курэц, трэба мець сваю люльку i тутунец. Зарубічы. Калі конь цягне, на яго кладуць i пугай б'юць. Караневічы. Калі маеш дачку, трымай гарэлку ў глячку. Зарубічы. Калі на паляване ісці, тады здумаў хартоў карміць. Свіслач. Калі няма таланта, та не паможа i дамінанта. Г родна
Дадатковыя словы
бюць, забеш, зесці, сяме
1 👁