Ягінты мн. Назва жыхароў былой вёскі Ягінты ў Баранавіцкім сельсавеце. Ягінты - гэта бойкія людзі, яны нават паміж сабою ні ўжрваліса. Пад'ятлы. Яграст м. Агрэст. Яграст любіць чарназём, на нашым пяску ні хоча расьці. Сіўкава. Ядронка ж. Кароўка сямікрапінкавая, тое, што i божая кароўка. Ядронка бывая ш чорнымі кропачкамі, жоўтымі, а бывая i з красным!' кропінкамі. Забагонікі. Язы мн. Невялікая запруда (гаць) з лазы, абкладзеная дзёрнам. Помню, збярэмсо, перагародзім рэчку язамі, i купаямса сабе, сколькі хочам, рыбу рукамі ловім. Малыя Кавалічы. Як злуч. Як. Як баба захоча, та f мёртвы зарагоча (прымаўка). Каўпакі. Як аглобля - у значэнні: высокі, высокарослы. Баба, як аглобля, a мужык маленькі, во дзе пара дабраласа. Рацічы. Як віціна - прыгожая, стройная (дзяўчына). Дзеўка, як віціна, любо паглядзець. Літвінкі. Як вярба - стройная (жанчына). Дзеўкай была, як вярба, a ціпер што зь яе сталасо. Клінчаны. Як дунай - пра ўсё, што выклікае захапленне прыгажосцю, ростам, багаццем i г. д. Паглядзеця, хлопяц, як дунай, дзе такому пару падбярэш. Рыбища. Пшаніца, як дунай, вырасла, вуж ні пралезя. Пяслі. Як дуб моцны, высокі, стройны, здаровы. Мужчына, як дуб, ніяка хвароба да яго ні прыстаня. Прывалка. Як дым - высокі, густы, буйны, i г. д. Лес вырас, як дым. Ліхачы. Як дзяркач - пра таго, хто задзірысты, супярэчлівы па характеру. Праціўны чалавек, як дзяркач, слова ні дасьць сказаць, так i рэжа. Свіслач. Як звон - вельмі добры, высокай якасці, з дубрага матэрыялу. Алесь хату выстраіў, як звон. Баброўнікі. Як зэгер - вывераны, адладжаны, падагнаны. У яго гаспадарка, як зэгер, усё да рук даведзена. Круглікі. Як кветка - прыгажуня. Гэля наша, як кветка, чысто маці. Жукевічы. Як лён - пра прыгожую дзяўчыну. Яся наша, як лён, сватоў - ні адбіцца, усе еўдуць i едуць. Баранавічы. Як лес - густы, высокі; урадлівы, багаты. Жыто за гумнамі, як лес, вырасло, сярпом ні зрэжаш. Гарны. Як мае быць - як належыць, як павінна быць. Я зь ім разлічыўсо як мае быць, ні пакрыўдзіў. Лаша. Як маскаль - пра здаровую, энергічную, прадпрыймальную жанчыну. Баба, як маскаль, усюды дойдзя, даб'ецца сваго. Сухая Даліна. Як пасьвісьцёл - худы 1 высокі. Хлопяц яе, як пасьвісьцёл, вырас; „Вырас пад небо, а дурны, як трэбо". Карозічы. Як хмара - густы, высокі; урадлівы, багаты. Жыто, як хмара, заяц ні пралезя. Баранава. Як шклянка - адладжаны, добра арганізаваны, добраўпарадкаваны. Гаспадарка, як шклянка, чаго тулькі ў іх німа. Батароўка. Якось прысл. Неяк, нейк. Якось да вас ні выпадая заяжджаць, дадёко. Хлістовічы. Яксьці прысл. Неяк; чамусьці, чамусь. Яксьці ні хацеласо туды ехаць, як душа чула, што бяда будзя. Гродна
Дадатковыя словы
д^брага, дабецца, е^дуць, падятлы, ядрбнка
6 👁