Ялавец м. Ядловец. Дзе ялавец рос, та усе гоўца пасвілі, нічого ні р,асло. Горніца. Ялавіна ж. Цаліна. Зямля нічэпана, ялавіна, тут ні знаеш, як c плугам даступіцца да яе. Круглікі. Ялац м. Ялец, рыба сямейства карпавых. Ялцы як далі ў волак, та аш куль ні вытрымаў. Балічы. Ямачка ж. Вочка на клубні. Як много ямачак на бульбіні, та i пад кальвам бульбы будзя много. Васілевічы. Ямнік м. Парода норных сабак; такса. У нас быў ямнік, такі на крывых нуошках, лісу з нары так i выпра, дастаня. Гродна. Яраплан м. Самалёт. Пры паляках яраплан раз быў сеў на адрыну, стрэху праламаў, я сам бачыў. Рудавіцы. Яры прым. Падкі да жанчын. Ён i ў маладосьці быў яры да кабет, a ціпвР пат старасьць i зусім здурэў. Копанькі. Ясек м. Невялікая дэкаратыўная падушачка, ясік. Я сама вышывала гэты ясен, ашчэ трэбо два такіх на другую каналу. Лойкі. Ясенка ж. Дэмісезоннае паліто. Даўней у ясёнках тулькі панэ хадзілі, хто там з нас у іх хадзіў. Рацічы. Яціца ж. Крылатае насякомае, аўсянік. Яціцу вельмі любіць рыба, наядаяцца так, аж пэнкая. Яе любяць птушкі, нават лятучыя мышы. Г)агараны. Яцьвягі мн. м. Назва жыхароў вёскі Яцвезь у ВасілевіцкІм сельсавеце. Як немяц быў, та яцьвягаў, кажуць, много вывяз i, мусі, пастраляў. Сінявічы,Ячменіска. н. Ячменішча. Як' пажнуць, так ячменіско стараяса жывей згараць, каб доўго ні ляжало. Бакуны
Дадатковыя словы
н^ошках
3 👁