Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (1993). Частка 1. А. П. Цыхун

 ◀  / 246  ▶ 
прыдзеци,а рукамі. Свіслач. Шыплявіць незак. Шапялявіць, шапялява гаварыць. Ён з маленства ў міне шыплявіць, нічого ні зробіш. Баранава. Шыптух м. Порхаўка, шараладобны грыб. Пасля дажджу, ты бачыш, як шыптухе зь зямлі павылазілі, колькі іх? Дзекалавічы. Шыпуліцца незак. Хавацца. Гэта ні сабака, што ў буду шыпуліцца, як чалавека ўбачыць. Луцкаўляны. Шыпуль м. Трэска. Запалі вось гэты шыпуль, ды пасьвяці, а то нічого ні бачу. Кавалічы. Шырога ж. Тоўсты i доўгі кол, замацаваны паміж бярвеннямі, які служыць для тармажэння ці затрымання плыта. Шырыгі рабілі з моцнаго дзерава, зь бярозы або дуба, кап пад напорам ні зламаліca. Селюкі. Шырындзіць незак. Жартаваць; кпіць. Нідавярак, прышоў у хату i давай шыўындзіць, пакуль дзед ні выгнаў. Гродна. Шыхаваць незак. Шанцаваць. Яму з маленства шыхуя, ніякай бяды, ні хваробы ні ведаў. Жытародзь. Шышка ж. Сорт бульбы. Шышка, такая бульба некалі была, нівелька, мела много ачок. Сапоцкін. Шэржап-пшэ-гшэ! выкл. Вокліч, якім падзываюць кароў. Шэржап-пшэ-пшэ! Шэржап-пшэ-пшэ-пшэ! Хадзі ў хлеў. Кунцаўшчына. Э Экзэфія ж. Касцельная служба па памёршаму. Учора далі на экзэфію па нібошчыку - тату, крэўныя прыедуць. Лойкі. Электрыка ж. Электрычнасць. Ціпер i на гуліцы відно, усюды электрыка гарыць. Вялікая Альшанка. Эмка ж. Гатунак бульбы. У другіх была эмка, а ў нас яе ні было, чырвону садзілі. Свіслач. Ю / ', Юргіня ж. Вяргіня. Я натто люблю юргіні, як цьвітуць, хаця i ні пахнуць зусім. Скамарошкі. ГОська ж. дзіц. Свіння. Я пайду юськам есьці даваць, а ты паглядзі,ў акенца, як яны будуць амаць. Грыўкі. Юсь-Юсь! Вокліч, якім падзываюць свіней. Юсь-юсь-юсь!...сьвінькі, хадзеця ў хлеў. Капцёўка. Юха ж. груб. Кроў. Як даўсо носам, так юха i пайшла, ні маглі ўтаймаваць. Шэмбелеўцы. Яблыка н. Яблык. Яблыко ад яблыні далёко ні падая (прымаўка). Эйсманты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прыдзецй,а, шы^ындзіць, шыпўль, шыпўліцца, шырбга
3 👁
 ◀  / 246  ▶